Фартэпіянныя творы

Выпуск музычнага кампакт-дыска з фартэпіяннымі творамі вядомага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Майсеевіча Абеліёвіча быў здзейснены да 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара ў выніку рэалізацыі сумеснага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва з Дзіцячай музычнай школай мастацтваў №10 імя Я. Глебава (г. Мінск).

На дыску размешчана 13 кампазіцый выкананых па партытурах за 1938-1957 гг., якія захоўваюцца ў фондзе кампазітара ў архіве-музеі (Ф. 345), сярод якіх варыяцыі для раяля, сюіты і п’есы на тэмы беларускіх народных песен. Акрамя таго на дыску размешчана кароткая біяграфія кампазітра.

Выпуск кампакт-дыска будзе спрыяць развіццю ціквасці да гісторыі беларускай музычнай культуры.

Дадатковая інфармацыя

  • Год: 2013
  • Назва: Фартэпіянныя творы
  • Аўтар: Аўтар: Леў Абеліёвіч