Лірычная мелодыя: творы беларускіх кампазітараў ХІХ-ХХ стагоддзяў у перакладанні для камернага ансамбля (флейта, скрыпка, фартэпіяна)

У зборніку прадстаўлены малавядомыя і рэдка выконваемыя творы беларускіх кампазітараў ХІХ-ХХ стагоддзяў. Партыю флейты можна выконваць на скрыпцы, а партыю скрыпкі можна транспанаваць для кларнета.

У нотным выданні змешчаны творы, падрыхтаваныя на падставе дакументаў, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістых фондах кампазітараў: "Раманс" М.Э. Шнэйдэрмана для віяланчэлі з фартэпіяна (Ф. 284. Воп. 1. Адз. зах. 14); танец для фартэпіяна "Яўрэйская вясельная" С.У. Палонскага (Ф. 30. Воп. 1. Адз. зах. 18); музыка да дакументальнага фільма "Белавежская пушча" Д.А. Лукаса (Ф. 139. Воп. 1. Адз. зах. 50) і інш.

Складанне і перакладанне твораў  выкладчык Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №10 імя Я. Глебава, артыст Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь М.М.Расоха.

Выданне адрасуецца навучэнцам дзіцячых музычных школ, музычных каледжаў і ліцэяў.

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва: Мінск: А.М. Вараксін
  • Год: 2014
  • Назва: Лірычная мелодыя: творы беларускіх кампазітараў ХІХ-ХХ стагоддзяў у перакладанні для камернага ансамбля (флейта, скрыпка, фартэпіяна)
  • Аўтар: Складанне і перакладанне Максіма Расохі
  • Старонкi: 72 с.