Выбраныя творы

У зборніку творчай спадчыны вядомай беларускай мемуарысткі, асветніцы, працаўніцы на ніве беларускага адраджэння Зоські Верас “Зоська Верас. Выбраныя творы” прадстаўлены дакументы з асабістага архіўнага фонда пісьменніцы №318, іншых фондаў, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, а таксама Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, некаторых прыватных калекцый.

Выданне знаёміць чытача з літаратурнай, мемуарнай, эпісталярнай спадчынай беларускай пісьменніцы і грамадска-культурнай дзяячкі. На 2015 год – гэта самае поўнае выданне твораў Зоські Верас, у якое ўвайшлі вершы, апавяданні, артыкулы, успаміны, лісты, а таксама Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік.

Укладанне, прадмова і каментар - дырэктар архіва-музея Г.В. Запартыка.

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва: Мінск: Беларуская навука
  • Год: 2015
  • Назва: Выбраныя творы
  • Аўтар: Аўтар: Зоська Верас; уклад., прадм., камент. Ганны Запартыка
  • Старонкi: 572 с., [4] л. іл. - (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя 1, Мастацкая літаратура)