Збор твораў у двух тамах

Выданне заснавана на дакументах з асабістага фонду Адама Бабарэкі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд №407). Фонд складаецца з 356 адзінак захоўвання, якія ўключаюць 1225 дакументаў, і 7 музейных прадметаў, сярод якіх – гальштук, гадзіннік, шахматы, а таксама абрус, якім, паводле сямейнай легенды, накрываўся стол падчас урачыстых пасяджэнняў “Узвышша”.

У кнігу ўвайшлі амаль усе выяўленыя літаратурна-крытычныя, празаічныя, філасофскія, публіцыстычныя і паэтычныя творы Адама Бабарэкі, а таксама запісныя кніжкі, дзённікі і лісты.

Укладальнікамі зборніка з’яўляюцца дачка празаіка А.А. Бабарэка, дырэктар архіва-музея Г.В. Запартыка і вядучы навуковы супрацоўнік архіва-музея, кандыдат філалагічных навук В.В. Жыбуль.

Збор твораў у двух тамах: Том 1. Літаратурна-крытычныя працы

Збор твораў у двух тамах: Том 2. Проза, паэзія, філязофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзёньнікі, лісты

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва: Вільня: Інстытут беларусістыкі
  • Год: 2011
  • Назва: Збор твораў у двух тамах
  • Аўтар: Аўтар: Адам Бабарэка
  • Старонкi: 939 с., іл., 726 с., іл.