Зора Кіпель

Кніга “Зора Кіпель” – 40-я ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны”. Гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне – ушанаванне памяці спадарыні Зоры (1927-2003) і вяртанне ў айчынную інтэлектуальную прастору яе да сёння належна не ацэненай літаратуразнаўчай спадчыны.

Укладанне і каментары намесніка дырэктара БДАМЛМ Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча. Рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі.

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва: Мінск: Кнігазбор
  • Год: 2019
  • Назва: Зора Кіпель
  • Аўтар: Укл., камент. Н. Гардзіенкі, Л. Юрэвіча
  • Старонкi: З-86 280 с. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі эміграцыі: кн. 1). ISBN 978-985-7207-99-2