Выбранае

Кнігу выдатнага беларускага гісторыка, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага (1881-1931) склалі самыя значныя яго працы, у якіх раскрываецца беларуская мінуўшчына. Дзевяноста сёмы том кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”. Змест: “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”; “Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX стагоддзя”; лекцыі, чытаныя студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; “1863 год на Беларусі”; дадатак (дакументы і матэрыялы).

Укладанне, прадмова, каментары – дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка.

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва: Мінск: Беларуская навука
  • Год: 2018
  • Назва: Выбранае
  • Аўтар: Аўтар: Усевалад Ігнатоўскі; уклад., прадм., камент. Ганны Запартыка; навук. рэд. Іван Саверчанка
  • Старонкi: 700 с. : [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор : БК. Серыя 2, Гістарычна-літаратурныя помнікі). ISBN 978-985-08-2372-4