Як укладалі «Спадчыну»: Да 135-годдзя ад нараджэння і 75-годдзя смерці Янкі Купалы

Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пра тыя складанасці, якія мусілі пераадолець эмігранты, каб у 1955 г. у Мюнхене ўбачыла свет унікальнае выданне твораў класіка. Гэта першая беларуская кніга пра кнігу.

Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, уступнае слова і агульнае рэдагаванне – гісторык, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара БДАМЛМ Наталля Гардзіенка, літаратуразнавец і крытык Лявон Юрэвіч.

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва: Мінск: Кнігазбор
  • Год: 2018
  • Назва: Як укладалі «Спадчыну»: Да 135-годдзя ад нараджэння і 75-годдзя смерці Янкі Купалы
  • Аўтар: Уклад., падрыхтоўка тэкстаў, уступ. слова, агульнае рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча
  • Старонкi: 290 с. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 35). ISBN 978-985-7180-90-5