Мы жылі ў буднях барацьбы: старонкі ваенных дзённікаў беларускіх пісьменнікаў

У выданні ўпершыню пад адной вокладкай друкуюцца дзённікі чатырох беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Выключнасць кожнага ў тым, што яны адлюстроўваюць падзеі на розных ваенных напрамках, з’яўляюцца своеасаблівым геаграфічным ці тапанімічным паказнікам вялікіх шляхоў Перамогі. Мікола Лобан – удзельнік баёў на Ленінградскім фронце, быў двойчы паранены. Антон Алешка Вялікую Айчынную вайну прайшоў франтавым урачом, спачатку на Заходнім фронце, а потым на 3-м Беларускім. Дзённік Пятра Валкадаева раскрывае гераічныя і трагічныя старонкі партызанскага руху на Магілёўшчыне. Запісы Вісарыёна Гарбука адлюстроўваюць падзеі 1941-1945 гг., звязаныя з абаронай Масквы, вызваленнем Беларусі, Польшчы, узяццем Берліна.

Выхад гэтага зборніка вырашае дзве вельмі важныя праблемы: уводзіць у шырокі навуковы і грамадскі ўжытак новыя крыніцы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і засцерагае ад знікнення ўнікальныя дакументы.

У кнізе выкарыстаны аўтографы дзённікаў і фотаздымкі з фондаў названых пісьменнікаў, што захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, а ўкладальніцай, аўтаркай прадмовы, уступных артыкулаў і каментарыяў выступіла дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва: Мінск: Мастацкая літаратура
  • Год: 2020
  • Назва: Мы жылі ў буднях барацьбы: старонкі ваенных дзённікаў беларускіх пісьменнікаў
  • Аўтар: Уклад., прадм., уступ. арт., камент. Ганны Запартыкі
  • Старонкi: 366 с.; іл. ISBN 978-985-02-1985-5