Неба мнагавокае

"Неба мнагавокае" - першая асобная кніга Наталлі ВІшнеўскай (1907-1989), паэткі з драматычным лёсам, актыўнай удзельніцы літаратурнага згуртавання "Маладняк". Яе творы вызначаюцца тонкім лірызмам, настраёвасцю, кампазіцыйнай зграбнасцю, яркімі эпітэтамі. У кнігу ўключаны ўсе вядомыя на сёння вершы Наталлі ВІшнеўскай, апавяданне "Завея", а таксама лісты 1961-1989 гг., большасць з якіх адрасавана вядомаму паэту, празаіку і перакладчыку Сяргею Грахоўскаму.

Укладальнік – літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік БДАМЛМ Віктар Жыбуль. 

Выданне здзейсненае ў межах выдавецкай ініцыятывы "Пфляўмбаўм".

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва: Мінск: Альфа-кніга
  • Год: 2023
  • Назва: Неба мнагавокае
  • Аўтар: Аўтар: Наталля Вішнеўская; уклад. Віктар Жыбуль
  • Старонкi: 236 с. [8 с. іл.]. ISBN 978-985-7272-66-2