Архіўныя чытанні I-III

Зборнік змяшчае даклады і паведамленні трох навуковых канферэнцый 2003‒2005 гг., якія былі праведзены Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва да Дня архівіста. Рэкамендаваны навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам.

Вытрымка з прадмовы:

“У 2003 годзе напярэдадні прафесійнага свята Дня архівіста, які адзнацаецца штогод 6 кастрычніка, БДАМЛМ распачаў традыцыю навуковых канферэнцый, на якія запрашае архівістаў і усіх, хто працуе з архіўнымі крыніцамі, дзеля сумеснага даследавання і вывучэння дакументаў, абмеркавання архівазнаўчых тэм, праблем камплектавання, навуковага апісання і захавання дакументальнай спадчыны. З таго часу прайшло тры канферэнцыі: “БДАМЛМ ‒ скарбніца культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі”; “Архівы асабістага паходжання ‒ састаўная частка інфармацыйнага рэсурсу грамадства”; “Падзеі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі ў дакументах беларускіх архіваў”. Матэрыялы названых канферэнцый і ляглі ў аснову дадзенага зборніка.

Першая ў гэтым цыкле канферэнцыя “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ‒ скарбніца культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі” дазволіла асэнсаваць роль і месца архіва-музея ў гісторыка-культурным кантэксце, раскрыць таямніцы новых паступленняў, уключыць у навуковы ўжытак многія невядомыя дакументы. Канферэнцыю, як і дзве наступныя, адкрыў кандыдат гістарычных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка. Адзначыўшы асаблівую ролю БДАМЛМ у сістэме дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь, увага прысутных была сканцэнтравана на выставачнай і публікацыйнай дзейнасці архіва-музея. Усяго на канферэнцыі прагучала пятнаццаць дакладаў, прысвечаных самым розным напрамкам дзейнасці БДАМЛМ. Да канферэнцыі была падрыхтавана выстаўка “На шляху спасціжэння спадчыны”, якая адлюстравала ў фатаграфіях смыя цікавыя старонкі з навукова-творчага жыцця архіва-музея.

Вялікую зацікаўленасць архівістаў выклікала тэма Другіх архіўных чытанняў “Архівы асабістага паходжання ‒ састаўная частка інфармацыйнага рэсурсу грамадства”, якія прайшлі 5 кастрычніка 2004 года. На канферэнцыі прысутнічалі і выступілі з дакладамі прадстаўнікі Белкамархіва, БелНДІДАС, Археаграфічнай камісіі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Дзяржаўнага занальнага архіва ў г. Маладзечне і інш. Упершыню ў гісторыі беларускага арзівазнаўства была абмеркавана адна з найважнейшых і недаследаваных тэм ‒ тэма архіваў асабістага паходжання. Удзельнікі канферэнцыі абмяняліся вопытам працы з дакументамі асабістага паходжання, абмеркавалі праблемы камплектавання, крытэрыі адбору дакументаў на пастаяннае захоўванне, метады навуковага апісання і іншыя пытанні.

Трэція архіўныя чытанні былі прысвечаны тэме “Падзеі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі ў дакументах беларускіх архіваў”. Тэма была прапанавана гісторыкам В.У.Скалабанам і аб’яднала намаганні архівістаў, гісторыкаў і літаратуразнаўцаў у пошуку, выяўленні і вывучэнні крыніц па гісторыі малавывучаных падзей Першай сусветнай вайны. Як адзначыў адзін з удзельнікаў канферэнцыі, кандыдат гістарычных навук М.Ф.Шумейка, “Сёння вымушаны канстатаваць вельмі сціплую распрацоўку гісторыі падзей, якія адбываліся 90 год таму на беларускіх землях. Гэта ў роўнай долі адносіцца як да гістарыяграфіі (асабіста мне вядомы дзве-тры кандыдацкія дысертацыі…), так і да практычнай археаграфіі”. Канферэнцыя стала першай спробай асэнсавання праблем археаграфічнай распрацоўкі падзей Першай сусветнай вайны ў Беларусі”.

Змест

Першыя архіўныя чытанні: “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ‒ скарбніца культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі”

Запартыка Г.В. Перспектывы развіцця выдавецка-публікацыйнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Мархель У.І. Архіўныя матэрыялы ‒ шлях да вычарпальнай інфармацыі.

Кекелева Т.В. Культурна-асветніцкая і навуковая дзейнасць Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Усава Н.М. Асноўны фонд С. Палееса як крыніца па гісторыі беларускай і габрэйскай культур.

Иванова О.С. Коллекция И.И. Григоровича в БГАМЛИ: состав документов и особенности научного описания.

Жукава Г.М. “Таямніца” Забэйды-Суміцкага.

Данекіна В.Я. “Аб табе я ўспамінаў і думаў больш, чым аб родных і самых блізкіх сябрах” (пісьмы У.Г. Брыгневіча да А.А. Паслядовіч).

Другія архіўныя чытанні: “Архівы асабістага паходжання ‒ састаўная частка інфармацыйнага рэсурсу грамадства”

Бирюкова А.В., Столина Т.В. Работа государственных архивов по комплектованию фондами личного происхождения.

Запартыка Г.В. Да гісторыі камплектавання дзяржаўных архіваў Беларусі дакументамі асабістага паходжання.

Шумейко М.Ф. Еще раз о личных архивных фондах.

Янушкевіч Я.Я. Рэканструкцыя асабістага архіва В. Дуніна-Марцінкевіча.

Голубович А.К. Радзивиллы, Несвиж и замковый архив.

Сверчков В.А. Создание справочника по документам личного происхождения (из опыта работы Национального архива Республики Беларусь).

Юркова И.Л. Библиотеки в составе личных архивов (на примере фонда языковеда Фёдора Янковского).

Кондрошова О.В. Фонды личного происхождения в Зональном государственном архиве г. Молодечно.

Данильченко В.А. Деятельность БГАКФФД по комплектованию документами личного происхождения и их экспертизе.

Шуканаў М.В. Яўрэйскія пісьменнікі Рыгор Добін і Майсей Ляхавіцкі.

Чэрнік-Рымашэўская А.М. Збор дакументаў Вячаслава Антонавіча Селяха ‒ спевака, музычнага, грамадскага і тэатральнага дзеяча.

Буель С.Г. Агляд дакументаў асабістага фонду Б.М. Мікуліча.

Кочеткова А.В. Создание научно-справочного аппарата к документам личного происхождения. Теоретический и практический аспекты (на примере автоматизированной архивной технологии «ААТ ‒ именной каталог»).

Шостак Г.И. Личные фонды в архиве научно-технической документации (комплектование и использование).

Шумейко М.Ф. Первый юбилей архивного закона Беларуси.

Ціханавецкая В.А. Васіль Быкаў ‒ асоба і час (матэрыялы асабістага архіва, перададзеныя ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры).

Трэція архіўныя чытанні: “Падзеі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі ў дакументах беларускіх архіваў”

Шумейко М.Ф. Публикации в Беларуси источников по истории Первой мировой войны.

Мушынскі М.І. Кніга “На імперыялістычнай вайне” Максіма Гарэцкага як крыніца вывучэння Першай сусветнай вайны.

Скалабан В.В. Белорусские беженцы Первой мировой войны: перспективы изучения.

Лапановіч С.Ф. Бежанства ў Беларусі ў перыяд Першай сусветнай вайны ў матэрыялах архіваў Мінска, Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Рудовіч С.С. Царская палітыка барацьбы з так званым “нямецкім засіллем” у 1914-1917 гг. (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Мінску).

Кісялёў Дз.М. Фарміраванне і дзейнасць Мінскіх ваенна-акруговых упраўленняў у гады Першай сусветнай вайны (па дакументах НГАБ).

Лисова Л.М. Источники по Первой мировой войне в фондах НИАБ.

Драздова Е.Л. Адлюстраванне ў дакументах НГАБ дзейнасці фінансавых устаноў на тэрыторыі Беларусі ў час Першай сусветнай вайны.

Самович А.Л. Иностранные военнопленные Первой мировой войны на территории Беларуси (по материалам НИАБ в Минске).

Латушкін А.М. Першая сусветная вайна і лёс Нясвіжскага архіва роду князёў Радзівілаў.

Ляховский В.В., Конон В.В. Эра милосердия (письма к директору учительской семинарии г. Рогачева Могилевской губернии Михаилу Назарьину за 1915-1918 гг. бывших его воспитанников, призванных в действующую армию).

Иванова О.С. История Первой мировой войны в документах личных фондов и коллекций Белорусского государственного архива-музея литературы и искусства.

Запартыка Г.В. Мастацкія творы як гістарычныя крыніцы Першай сусветнай вайны.

Латышева В.А. Возникновение Первой мировой войны: социально-демографическое представление.

Сідарэвіч А.М. Антон Луцкевіч: ад краёвасці да незалежніцтва (1916-1918) (агляд крыніцаў БДАМЛМ).

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва: Мінск: РІВШ
  • Год: 2006
  • Назва: Архіўныя чытанні I-III
  • Аўтар: Укл.: Г.В.Запартыка [і інш.]; навук. рэд. А.В.Мальдзіс
  • Старонкi: 228 с., [2] с. іл.