25.04.2024

Рэалізацыя Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” ў БДАМЛМ

25 красавіка 2024 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва была праведзена экскурсія для навучэнцаў 10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 72 г.Мінска імя У.І. Арцёмава”.

Вучні атрымалі магчымасць пазнаёміцца з багатай калекцыяй БДАМЛМ, каштоўнымі дакументамі і прадметамі.

На экскурсіі школьнікі даведаліся аб творчым шляху вядомых пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў і музыкантаў, чые творы і творчыя знаходкі захоўваюцца ў архіве-музеі.

Акрамя гэтага, дзеці даведаліся аб рабоце архівістаў і навуковых супрацоўнікаў, якія клапоцяцца аб захаванні і перадачы спадчыны беларускай культуры будучым пакаленням.

Экскурсія стала цікавым і пазнавальным вопытам для навучэнцаў, якія дазволілі ім паглыбіць свае веды пра гісторыю і культуру сваёй краіны.