22.04.2024

Рэспубліканскі суботнік у БДАМЛМ

20 красавіка 2024 года калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Сёння гэтую добрую традыцыю, якая аб'ядноўвае людзей усіх пакаленняў, падтрымлівае кожная Беларуская арганізацыя. Да суботніка ў БДАМЛМ далучылася прадстаўнік дэпартамента па архівах і справаводству Рабцэвіч Таццяна Уладзіміраўна.

Работнікі архіва-музея актыўна прынялі ўдзел у сартаванні чарнавікоў, уборцы кабінетаў і мыцці вітрын, пасля чаго вынеслі смецце на спецыяльна пазначаныя месцы для яго ўтылізацыі. Праца ішла хутка і эфектыўна, і ўжо  пад канец дня архіў-музей зноў быў гатовы прымаць наведвальнікаў і праводзіць экскурсіі. Архівісты і навуковыя супрацоўнікі засталіся задаволеныя праведзенай працай і ганарыліся сваім укладам у паляпшэнне грамадскай прасторы.

Рэспубліканскі суботнік штогод дазваляе зрабіць архіў-музей больш зручным для працы, павышае чысціню ў памяшканнях.

Выдатна, калі разам з калегамі можна падзяліць абавязкі, эфектыўна арганізаваць працу і прывесці ўстанову і прылеглую тэрыторыю ў парадак.

Галерэя малюнкаў