20.03.2024

Удзел БДАМЛМ у навучальным семінары «Изменения в делопроизводстве в свете требований новой редакции Инструкции по делопроизводству в государственных органах, иных организациях»

20 сакавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і вядучыя архівісты аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ В.Э. Любецкая і Н.П. Прынько прынялі ўдзел у навучальным семінары “Изменения в делопроизводстве в свете требований новой редакции Инструкции по делопроизводству в государственных органах, иных организациях” для работнікаў структурных падраздзяленняў галоўных упраўленняў юстыцыі абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць функцыі ў сферы архіўнай справы і справаводства, і дзяржаўных архіўных устаноў.

Арганізатарамі семінара з'яўляліся Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі навукова-даследчы інстытут справаводства і архіўнай справы (БелНІІДАД) і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам да слухачоў семінара выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінаў. З дакладам аб сферы прымянення Інструкцыі па справаводстве і асаблівасцях працы з дакументамі ў электронным выглядзе выступіў дырэктар БелНІІДАД А.Я. Рыбакоў. Пра змены ў дакументаванні кіраўніцкай дзейнасці, арганізацыі дакументаабароту, класіфікацыі і ўліку дакументаў і спраў у арганізацыях распавяла загадчык аддзела дакументазнаўства БелНІІДАД А.У. Шумская.

Правядзенне навучальнага семінара выклікала непадробную цікавасць у работнікаў, якія курыруюць арганізацыямі, – крыніцы камплектавання дзяржаўных архіваў, і дасць магчымасць у далейшым забяспечыць правядзенне больш якаснай растлумачальнай работы па пытаннях новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях (зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2024 г. № 2) для работнікаў, адказных за справаводства ў арганізацыях.