29.03.2024

Удзел БДАМЛМ у прэзентацыйным мерапрыемстве «Вясновыя перазовы: жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”»

28 сакавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка і вядучы архівіст Прынько Наталья Паўлаўна ўзялі ўдзел у прэзентацыйным мерапрыемстве «Вясновыя перазовы: жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”», якое адбылося на базе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

На мерапрыемстве прысутнічала больш за 80 чалавек: аўтары і партнёры часопіса, навукоўцы, прадстаўнікі музеяў, Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”, струнны ансамбль “La vie”, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, навучэнцы сярэдніх школ г. Мінска.

Першы вясновы выпуск навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” прысвечаны паэткам-юбіляркам Ганне Новік і Еўдакіі Лось, пісьменніцам – аўтарам зборніка жаночай навелы з кніжнай серыі “Сучасная беларуская літаратура”. Архіўныя даследаванні часопіса прысвечаны творчасці Ларысы Александроўскай і Яўгеніі Пфляўмбаўм.

Дырэктар архіва-музея А.А. Макаранка выступіла з дакладам аб жыцці і творчасці Ларысы Пампееўны Александроўскай, у якім асаблівую ўвага звярнула на новыя архіўныя знаходкі (лістам М.Мікалаева да Л.П. Александроўскай часоў Вялікай Айчынай вайны).

З фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь было прадстаўлена жывапіснае палатно “Подых вясны” народнай мастачкі Беларусі Раісы Кудрэвіч.

У ходзе мерапрыемства адбылася экспрэс-прэзентацыя архіўна-музейна-часопісных праектаў “Роднага слова” і сумесных ініцыятыў, якія накіраваны на папулярызацыю беларускай культуры.