Абарона Брэсцкай крэпасці: адлюстраванне ў мастацтве

22 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія пачала вайну супраць СССР. Адным з першых і самым драматычным эпізодам пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны стала абарона Брэсцкай крэпасці.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваюцца накіды да карцін “Абаронцы Брэсцкай крэпасці” і “Жанчыны Брэсцкай крэпасці” вядомага беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі Івана Ахрэмчыка.

22 чэрвеня 2023 г.

Абарона Брэсцкай крэпасці: адлюстраванне ў мастацтве
Абарона Брэсцкай крэпасці: адлюстраванне ў мастацтве
Абарона Брэсцкай крэпасці: адлюстраванне ў мастацтве