Іван Паўлавіч Мележ

Віртуальная выстава да 95-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа

Вядомы беларускі празаік, драматург, публіцыст, народны пісьменнік БССР Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у в. Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Пачатковую адукацыю Іван Мележ атрымаў у Глінішчах, школу-сямігодку скончыў у Алексічах, дзесяцігодку – у Хойніках (1938). У школьныя гады шмат маляваў, удзельнічаў у драматычным гуртку.

Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры, але з першага курса быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў на Украіне, у Карпатах. У 1940 г. удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны і Бесарабіі. У 1941 г., з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны, Іван Паўлавіч Мележ ваяваў на фронце пад Уманню, Нікалаевам, Сінельнікавым, Лазавой, Растовам-на-Доне.

У чэрвені 1942 г. пад Растовам быў цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у г. Бугуруслане Арэнбургскай вобласці (дзе завочна вучыўся на літаратурным факультэце Малдаўскага педінстытута). У 1943-1944 гг. выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які ў той час знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой. Адначасова завочна вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. Скончыў вучобу ў 1945 г. ужо ў г. Мінску. У 1945-1948 гг. вучыўся ў аспірантуры пры БДУ. Пісаў дысертацыю па творчасці Кузьмы Чорнага. Адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса “Полымя” (1945-1947 гг.).

З 1945 г. Іван Мележ – член Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР.

У 1948-1951 гг. працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў БДУ, у 1950-1951 гг. – кансультантам аддзела прапаганды і агітацыі па пытаннях літаратуры ЦК КПБ.

У 1966 г. Іван Паўлавіч Мележ быў абраны сакратаром, а ў 1971 г. намеснікам старшыні праўлення СП БССР.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, членам Сусветнага Савета Міру, старшынёй Беларускага аддзялення таварыства “СССР-Францыя”. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1946), ордэнам “Знак Пашаны” (1955), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1971) і медалямі.

Памёр Іван Паўлавіч Мележ 9 жніўня 1976 г.

Літаратурную дзейнасць Іван Мележ пачаў у 1930-я гг. У 1939 г. у газеце “Чырвоная змена” быў надрукаваны першы верш Івана Мележа “Радзіме”. Перад вайной яго вершы друкаваліся таксама ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Бальшавік Палесся”. Першыя апавяданні напісаў у тбіліскім шпіталі. У “Бугурусланской правде” ў 1943 г. было апублікавана апавяданне “Апошняя аперацыя”.

У 1946 г. выйшаў першы зборнік апавяданняў Івана Мележа “У завіруху”. Апавяданні былі напісаны ў 1942-1945 гг. і прысвечаны падзеям вайны. У 1948 г. выйшаў другі зборнік прозы “Гарачы жнівень”.

У 1947-1952 гг. Іван Паўлавіч Мележ напісаў раман “Мінскі напрамак”, у якім паказаў вызваленне Беларусі воінамі Чырвонай Арміі і партызанамі ў красавіку-ліпені 1944 г.

У далейшым Іван Мележ выдаў зборнікі прозы “Блізкае і далёкае”, “У гарах дажджы”, “Што ён за чалавек”. Пасля паездак па краінах Еўропы напісаў нарысы “Паездка ў Прагу” і “Вакол Еўропы”.

Іван Мележ працаваў у галіне драматургіі. Стварыў аднаактную п’есу “Хто прыйшоў уночы”, прысвечаную падзеям вайны, і шматактавыя п’есы “Пакуль вы маладыя”, “Дні нараджэння” і “У новым доме”. П’есы ставіліся тэатрам імя Я.Купалы і Магілёўскім абласным драмтэатрам.

Шырокую вядомасць атрымала трылогія Івана Мележа “Палеская хроніка”, якая складаецца з раманаў “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы” і “Завеі, снежань” (няскончаны). У раманах раскрываецца цяжкі лёс сялянства ў пераломны перыяд гісторыі, адлюстроўваюцца падзеі 1920-х гг. і калектывізацыя на Палессі. За раман “Людзі на балоце” Івану Мележу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР (1962). За раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” – Ленінская прэмія (1972).

У 1972 г. Івану Мележу было нададзена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР.

Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў, нарысаў і публіцыстычных выступленняў “Жыццёвыя клопаты”, зборнікаў “Белыя вішні і яблыні”, “Першая кніга. Дзённікі. Сшыткі. З запісных кніжак” і інш. Творы пісьменніка перакладаліся на мовы народаў СССР і за мяжой.

На тэлебачанні былі пастаўлены тэлеспектаклі па раманах Івана Мележа з трылогіі “Палеская хроніка”, зняты шматсерыйны тэлефільм. Інсцэніроўкі раманаў Мележа паставілі тэатр імя Я.Купалы, Народны тэатр у Мазыры, Гомельскі абласны тэатр, Мінскі тэатр юнага гледача. На студыі “Беларусьфільм” рэжысёрамі В.Туравым і Д.Зайцавым па “Палескай хроніцы” быў пастаўлены мастацкі фільм “Людзі на балоце” (у 1984 г. атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР).

Імем Івана Мележа названы вуліцы ў Мінску, Хойніках, Лельчыцах, Глінішчы, завулак у Кобрыне. Імя пісьменніка прысвоена сярэдняй школе на яго радзіме, бібліятэцы і гімназіі ў Гомелі. У Мінску на доме №7 па вул. Я.Купалы, дзе жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка (1978). У 1983 г. на радзіме Мележа ў вёсцы Глінішча быў адкрыты мемарыяльны музей. З 1980 саюз пісьменнікаў БССР прысуджае літаратурную прэмію імя Івана Мележа.

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

І.П. Мележ. [1950-я гг.]
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 570. Л. 5

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Мележ І.П. “Радзіма”, “У апошні час”. Вершы. Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1938-1943 гг.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 87. Лл. 4, 13

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Мележ І.П. “Хто прыйшоў уночы” = “Тварам да твару”. П’еса ў адной дзеі. Варыянт. Выразка з газеты “Чырвоная змена” з аўтарскай праўкай. 21 ліпеня 1945 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 76. Л. 1

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Сцэна са спектакля тэатра імя Я.Купалы “Пакуль вы маладыя” (рэж. Л.І.Мазалеўская). С.С.Бірыла ў ролі Аляксея Грачова, В.У.Галіна-Александроўская ў ролі Аляксандры Андрэйчык. 1957 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 600. Л. 1

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Мележ І.П. “Мінскі напрамак”. Раман. Кніга другая. “Мінск за небакраем”. Перапрацаваны варыянт. Друкаванае выданне з праўкамі аўтара. 1958 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 7. Лл. 2-4

Пісьмы чытачоў пра раман І.П.Мележа “Мінскі напрамак”. 1955-1956 гг.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 554. Лл. 7, 16-17

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

І.П.Мележ з танкістамі пад час работы над раманам “Мінскі напрамак”. 1950 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 578. Л. 1

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Гётэ І. “Міньён”. Верш у перакладзе І.П.Мележа з нямецкай мовы. Аўтограф. [1950 г.]
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 294. Л. 1

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Мележ І.П. “Вакол Еўропы”. Блакнот з дзённікавымі запісамі. Аўтограф. 1956 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 263. Лл. 1-2

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Мележ І.П. “Людзі на балоце”. Раман. Накіды. Чарнавы аўтограф. 1956-1960 гг.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 27. Лл. 1-2адв

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Сцэны са спектакля тэатра імя Я.Купалы “Людзі на балоце” (рэж. Б.У.Эрын, З.І.Браварская, Г.І.Уладамірская). Г.М.Гарбук у ролі Васіля, Л.М.Давідовіч у ролі Ганны, М.М.Яроменка ў ролі Міканора. 1966 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 601. Лл. 2, 3, 5

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

І.П.Мележ з акцёрамі тэатра імя Я.Купалы пасля спектакля “Людзі на балоце”. 1966 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 581. Л. 2

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Мележ І.П. “Подых навальніцы” = “Навальніца над полем”. Раман. Варыянт. Аўтограф. 1965 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 37. Лл. 1-2

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Пісьмы чытачоў пра раманы І.П.Мележа “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”. 1966-1969 гг.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 554. Лл. 57, 65

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

І.П. Мележ. [1941 г.]
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 570. Л. 1

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Пастанова ЦК КПСС і СМ СССР аб прысуджэнні Ленінскай прэміі І.П.Мележу за раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”. Копія. 22 красавіка 1972 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 414. Лл. 1адв-2

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

І.П.Мележ з А.Л.Барто, С.А.Герасімавым, М.С.Ціханавым і інш. пад час уручэння Ленінскіх прэмій. Красавік 1972 г. (Ф. 277. Воп. 1. Адз. зах. 588. Л. 7
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 588. Л. 7

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб наданні І.П.Мележу ганаровага звання народнага пісьменніка БССР. Выразка з газеты. 19 ліпеня 1972 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 415. Л. 1

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Мележ І.П. “Auoros alsavimas”. Урывак з рамана “Подых навальніцы” ў перакладзе І.К.Стралкунаса на літоўскую мову. Выразка з газеты. 6 мая 1972 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 295. Л. 1

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Сюжэтны план раманаў І.П.Мележа з цыклу “Палеская хроніка”. Машынапіс з праўкамі аўтара. 1968-1976 гг.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 69. Л. 1

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Мележ І.П. “Завеі, снежань…”. Няскончаны раман. Накіды. Аўтограф. 1970-я гг.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 60. Лл. 32-33, 57-58

Вокладка папкі, у якой І.П.Мележ захоўваў рукапісы сваіх прац. 1947-1965 гг.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 39. Л. 52

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Паўлоўскі З.С. Сяброўскі шарж на І.П. Мележа. 1965 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 568. Л. 3

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Мележ І.П. “The force of Fraternity”. Нататка. Выразка з газеты. 28 ліпеня 1957 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 158. Л. 2

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

Лось Е. “Крымская ростань”. Верш, прысвечаны І.П.Мележу. Выразка з газеты “Літаратура і мастацтва”. 19 красавіка 1974 г.
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 500. Л. 2

З нагоды 95-гадовага юбілею Івана Мележа прапануем Вам пазнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым фондзе пісьменніка (Ф. 277).

І.П. Мележ. [1972 г.]
  • Ф. 277
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 570. Л. 20