Кароль рэпартажу

Віртуальная выстава да 110-годдзя пісьменніка і журналіста Яфіма Садоўскага

аў на рускай і беларускай мовах. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1923 г., калі ў часопісе “Прафрух” і газеце “Красная смена” былі апублікаваны яго вершы на рускай мове, а ў газеце “Савецкая Беларусь” беларускія апавяданні. У 1920-я гады Я.Садоўскі быў членам групы рускіх літаратараў “Звенья”. У 1927 г. выйшаў паэтычны зборнік “Полустанок” (разам з Р.Ладным). Я.Садоўскі – аўтар кніг “Скрыпка і ордэн” (1935), “Я вижу” (1939), “Герой Савецкага Саюза Аляксандр Ісачэнка” (1946), “Ясные дали” (1951), “Жизни и судьбы” (1963), “Люди и подвиг” (1965), “Путь к сердцу” (1968), “Герои не умирают: методические советы лектору” (1974), “Ожерелье” (1991) і інш. Творы Я.Садоўскага перакладзены на англійскую, беларускую, нямецкую, украінскую, чэшскую мовы.

Сучаснікі называлі Я.Садоўскага “каралём рэпартажу”. Пісаў нарысы і артыкулы на самыя розныя тэмы. Друкаваўся ў шэрагу газет: “Советская Белоруссия”, “Мінская праўда”, “Известия”, “Слава працы”, “Медицинская газета”, “Воздушный часовой”, “Святло камунізма”, “Биробиджанская звезда” і інш.

Я.Садоўскі адзін з ініцыятараў выдання ў Беларусі рускага літаратурнага альманаха “Советская Отчизна” (зараз – часопіс “Нёман”). Складальнік зборнікаў “Маякоўскі ў Беларусі” (1957), “Минск: справочник-путеводитель” (1956), “«Коммунарка»: история фабрики” (1967), адзін са складальнікаў зборнікаў “Жизнь, отданная борьбе” (1983, пра В.Харужую), “Успаміны пра Змітрака Бядулю” (1988). Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Наваселле” (1945) і “Па малых рэках” (1947). З 1982 г. часта друкаваў вершы у бярэзінскай раённай газеце “Сцяг Леніна”. На жаль, многія творы Я.Садоўскага застаюцца ў рукапісах.

Я.Садоўскі памёр 13 верасня 1993 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва захоўваецца асабісты фонд пісьменніка, журналіста Яфіма Садоўскага. Дакументы паступалі ў архіў-музей у 1975, 1976, 1978, 1988, 1990, 1993 гг. ад самога Я.І.Садоўскага і яго ўнучкі Ю.І.Кудрыцкай. Фонд налічвае 839 адзінак захоўвання (каля 4000 дакументаў) за [1904]-1993 гг.

Змешчаная тут выстава заснавана на дакументах, якія захоўваюцца ў асабістым фондзе Я.Садоўскага, іншых фондах архіва-музея, а таксама на дакументах з прыватнага архіва ўнучкі Я.Садоўскага Юліі Ігараўны Кудрыцкай. Выстава мае на мэце не толькі ўшанаваць 110-годдзе пісьменніка і журналіста, але і яшчэ раз звярнуць увагу на яго асобу і творчасць.

25 студзеня 2018 г.

Выставу падрыхтавала загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Т.В.Іванова

Я.Садоўскі. 1952
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 371. Л. 6
Я.Садоўскі. “Мой отец”. Верш. 09.01.1959. Аўтограф
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 131. Л. 1
Я.Садоўскі ў юнацтве. Прыватны архіў Ю.І.Кудрыцкай
Я.Садоўскі з удзельнікамі літаратурнай суполкі “Звенья”. 1927
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 394. Л. 1
Ваенны білет на імя Я.Садоўскага. Прыватны архіў Ю.І.Кудрыцкай
Я.Садоўскі з Ф.Глебавым. 28.02.1942
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 372. Л. 1
Я.Садоўскі. [1941-1942]
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 391. Л. 1
Я.Садоўскі. “Кузнец”. Артыкул. Выразка з газеты “Боевой призыв”. 28.04.1942
Я.Садоўскі са знаёмым. [1944-1945]
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 396. Л. 1
Пасведчанне асобы на імя Я.Садоўскага. 1942. Прыватны архіў Ю.І.Кудрыцкай
Асабовая кніжка ўдзельніка аднаўлення горада Мінска на імя Я.Садоўскага. 1944
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 318. Лл. 2-4
Я.Садоўскі. 1945
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 391. Л. 3
Пасведчанне карэспандэнта “Літаратурнай газеты” на імя Я.Садоўскага. 1945
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 272. Л. 1
Пасведчанні карэспандэнта “Последних известий по радио” і “Комсомольской правды” на імя Я.Садоўскага. 1943, 1963
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 323. Лл. 2, 9
Вокладка кнігі Я.Садоўскага “Герой Савецкага Саюза Аляксандр Ісачэнка”. 1946. Інв. № 10414
Я.Садоўскі з Я.Купалам, М.В.Гурло, М.М.Жыліным. На адвароце – дароўны надпіс У.Ф.Луцэвіч ад 30.11.1945. 1940
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 395. Л. 1
П.Валкадаеў. “О литературных делах в журнале «Нёман»”. Выступленне на Прэзідыуме ССПБ. Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1960-я
  • Ф. 74
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 279. Л. 1
Я.Садоўскі. “Минская повесть”. Апавяданне. Аўтограф. 1949-1950
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 4. Лл. 1-2
Я.Садоўскі. “Могила неизвестного солдата”. Верш. 1963. Аўтограф
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 132. Лл. 8-8адв
Я.Колас і Я.Садоўскі. [Кан. 1940-х – пач. 1950-х]. Прыватны архіў Ю.І.Кудрыцкай
Я.Садоўскі і П.Глебка. 1967
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 402. Л. 3
В.І.Казлоў уручае Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР Я.Садоўскаму. [Пач. 1960-х]
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 4 2
Членскія білеты на імя Я.Садоўскага. Прыватны архіў Ю.І.Кудрыцкай
Я.Садоўскі. “Из моего репортёрского опыта”. Успаміны. Машынапіс, аўтограф. 1953
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 242. Лл. 1, 5
Я.Садоўскі на аэрадроме “Баравая”. 19.06.1966
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 377. Л. 1
Я.Садоўскі. [1960-я – 1970-я]
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 405. Л. 8
Я.Садоўскі. “Король”. Верш. Аўтограф. 1960-я
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 131. Лл. 9-10
Службовыя пасведчанні на імя Я.Садоўскага. Прыватны архіў Ю.І.Кудрыцкай
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 272. Лл. 2-3
Сустрэча В.І.Казлова з супрацоўнікамі рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия” (Я.Садоўскі – верхні рад, 3-ці злева). 1957
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 400. Л. 1
Я.Садоўскі з медыцынскімі работнікамі падчас падрыхтоўкі рэпартажу. 1950-я. Прыватны архіў Ю.І.Кудрыцкай
Я.Садоўскі на фабрыцы “Камунарка”. 1955
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 374. Л. 3
Артыкулы Я.Садоўскага. Выразкі з газет
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 219. 223
Артыкулы Я.Садоўскага. Выразкі з газет
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 219. 223
Артыкулы Я.Садоўскага. Выразкі з газет
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 219. 223
Артыкулы Я.Садоўскага. Выразкі з газет
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 219. 223
Артыкулы Я.Садоўскага. Выразкі з газет
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 219. 223
Я.Садоўскі каля дома, у якім жыў З.Бядуля. [Кан. 1980-х – 1993]
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 391. Л. 19
Вокладка кнігі “Минск: справочник-путеводитель” (укл. Я.Садоўскі). 1956. Інв. № 16419
Вокладка кнігі Я.Садоўскага “Гістарычныя помнікі Беларусі”. 1958. Інв. № 16407
Аб’явы на сустрэчы з Я.Садоўскім. 1980-я
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 306. Лл. 1, 3
Я.Садоўскі падчас сустрэчы са школьнікамі. [1950]
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 403. Л. 1
Я.Садоўскі выступае ў школе. [1980-я]
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 403. Л. 5
Я.Садоўскі. “Почётный пионер”. Верш. Аўтограф. 1968
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 131. Л. 3
Эпіграмы, прысвечаныя Я.Садоўскаму
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 310. Л. 2, 4
Вокладка кнігі Я.Садоўскага “Путь к сердцам (в помощь молодому лектору)”. 1968. Інв. № 16421
Я.Садоўскі з В.Вольскім у адпачынку на Нарачы. [1980-я]
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 399. Л. 5
Я.Садоўскі з унучкай Юліяй. 1969
  • Ф. 92
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 373. Л. 8
амяти товарища”. Некралог супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия”. Выразка з газеты. 17.09.1993. Прыватны архіў Ю.І.Кудрыцкай
Я.Садоўскі. “И больше века длился час страданий”. Пасмяротны артыкул. Выразка з газеты “Во славу Родины”. 14.09.1993. Прыватны архіў Ю.І.Кудрыцкай
Я.Садоўскі. 1964
  • Ф. 92
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 391. Л. 7