Летапісец векапомных дзён

Віртуальная выстава да 115-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова

Выбраныя матэрыялы выставы "Летапісец векапомных дзён: да 115-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова", адкрыццё якой адбылося ў БДАМЛМ 11 снежня 2014 года.

Міхась Лынькоў на І з'ездзе "Маладняка". 1925 г.
Зазыбы - родная вёска пісьменніка. Лета 1960 г.
Вокладка першай кнігі М. Лынькова "Апавяданні". Мастак А. Тычына. 1927 г.
Верш М. Лынькова, апублікаваны пад псеўданімам Васілёк. Газ. "Камуніст" (Бабруйск), 6.01.1926
М. Лынькоў (сядзіць у цэнтры) сярод супрацоўнікаў газеты "Камуніст". Бабруйск, 1929 г.
Міхась Лынькоў. 1930 г.
Жартоўнае пасведчанне, выпісанае М. Лынькову І. Барашкам і П.Галавачом. 3 красавіка 1931 г.
Беларускія і расійскія пісьменнікі ў Маскве

Злева направа: Міхась Лынькоў (1), Алесь Стаховіч (2), Пятро Глебка (3), Пімен Панчанка (5), Віталь Вольскі (7), Кандрат Крапіва (8), Аляксандр Пракоф’еў (9), Аляксандр Фадзееў (10), Максім Танк (11), Кузьма Чорны (12). 16 кастрычніка 1942 г.

Злева направа: Кандрат Крапіва, Ларыса Александроўская, Мікалай Баканаў (расійскі ваенны журналіст), Міхась Лынькоў. Масква, 24 мая 1942 г.
Алесь Жаўрук. Ліст Міхасю Лынькову. 21 жніўня 1942 г.
Апавяданне М. Лынькова “Янка-парашутыст”. Аўтограф. Фрагмент. 1937 г.
Сцэнарый кінааповесці М. Лынькова і К. Крапівы “Мстители”. Спіс дзейных асобаў. Аўтограф М. Лынькова. 1944 г.
Міхась Лынькоў і Якуб Колас. Нарач, ліпень 1956 г.
Яўген Красоўскі. Партрэт Міхася Лынькова. Афорт. 1972 г.
Ліст Валерыя Тарсіса Міхасю Лынькову. 1 красавіка 1960 г. Фрагмент
Яўген Ціхановіч. Экслібрыс Міхася Лынькова. Афорт. 1969 г.
Ліст М. Лынькову ад вучняў СШ № 21 г. Сумгаіта (Азербайджан). Аўтограф. Фрагмент. 18 студзеня 1975 г.
Ліст М. Лынькову ад вучняў СШ № 2 г. Полацка. Аўтограф. Фрагмент. 18 студзеня 1975 г.
Выступленне М. Лынькова на тэлебачанні з расповедам аб працы над аповесцю “Міколка-паравоз”. Аўтограф. 21 лістапада 1969 г.
Міхась Лынькоў і Максім Танк у Доме вучоных (г. Масква). 1950-я гг.
М. Лынькоў, М. Танк, І. Грамовіч, П. Панчанка на ІІ з’ездзе Саюза пісьменнікаў СССР. Масква, 1954 г.
Міхась Лынькоў з унучкай Ірынай. 1965 г.
Міхась Лынькоў. 1960-я гг.
Іван Шамякін, Кандрат Крапіва, Максім Танк, Пімен Панчанка, Міхась Лынькоў. 1969 г.
Міхась Лынькоў з унучкай і Максімам Танкам. Нарач, 1960-я гг.
М. Лынькоў. Апавяданне “Ластаўчына талака”. Чарнавы аўтограф. 5 кастрычніка 1969 г.
Рыгор Барадулін. Верш да 75-годдзя Міхася Лынькова. Аўтограф. 30 лістапада 1974 г.
Падрыхтоўка да здымак фільма “Дзед Аўсей і Палашка” (студыя “Белтэлефільм”, рэжысёр Юры Сурыкаў). Кінапробы. 1974 г.
Жонка Міхася Лынькова Соф’я Захараўна з прыёмнай дачкой Надзеяй. 1950-я гг.
Міхась Лынькоў. 1974 г.