Мудрасць шчодрага таленту

Віртуальная выстава да 95-годдзя народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна

Выдатны беларускі празаік, драматург, грамадскі дзеяч Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння вясковай сямігодкі вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў, дзе пачаў пісаць вершы і стаў актыўным членам літаратурнага аб’яднання пры газеце “Гомельская праўда”. Да гэтага часу адносяцца і першыя спробы ў празаічных жанрах. У 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у зенітна-артылерыйскай часці пад Мурманскам. У час вайны змагаўся на поўначы (Мурманск, Кандалакша, Петразаводск), быў байцом-зенітчыкам, потым афіцэрам-палітработнікам, ваяваў на Карэльскім фронце, удзельнічаў ў вызваленні Польшчы, ваяваў у Германіі. На фронце быў прыняты ў шэрагі камуністычнай партыі. Закончыў вайну на Одэры ў афіцэрскім званні.

Пасля вайны Іван Пятровіч Шамякін працаваў на Гомельшчыне настаўнікам і завочна вучыўся ў Гомельскім педінстытуце імя В. Чкалава. У 1948 годзе паступіў у Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, пасля заканчэння якой быў прызначаны галоўным рэдактарам альманаха “Савецкая айчына”.

З 1954 года Шамякін працаваў намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, з 1966 года – сакратаром праўлення, з 1976 года – першым сакратаром. З 1990 года – член Рады Саюза пісьменнікаў БССР.

З 1980 да 1992 года Іван Пятровіч працаваў галоўным рэдактарам Беларускай Энцыклапедыі.

Памёр 14 кастрычніка 2004 года.

Першае апавяданне Івана Шамякіна “У снежнай пустыні” было надрукавана ў 1945 годзе ў часопісе “Полымя”. У хуткім часе там жа з’явілася аповесць “Помста”. У сваіх творах аўтар асэнсоўваў падзеі нядаўняй вайны як яе непасрэдны сведка і ўдзельнік. У аналагічным жанры ў 1949 годзе выйшаў раман “Глыбокая плынь”, за які пісьменніку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Раман быў высока ацэнены чытачамі і меў вялікую папулярнасць.

Жыццю беларускай пасляваеннай вёскі прысвечаны раманы “У добры час” (1953) і “Крыніцы” (1957). У 1961 годзе Беларускі тэатр імя Я. Коласа паводле рамана “Крыніцы” паставіў п’есу. У 1957 годзе вышла аповесць Івана Шамякіна “Непаўторная вясна” – першая з пяці аповесцей будучага рамана “Трывожнае шчасце”, над якім пісьменнік працаваў да 1965 года.

Вялікую літаратурную вядомасць прынёс Шамякіну раман “Сэрца на далоні” (1963), у якім пісьменнік зноў звярнуўся да тэмы гераізму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Раман ставіў мноства важных пытанняў: выхаванне дзяцей, грамадзянская мужнасць, сумленне і г.д. Філасофская думка рамана, яго мастацкая і ідэйная вартасць справядліва вылучылі раман у лік лепшых твораў беларускай літаратуры.

У 1969 годзе пісьменнік парадаваў чытачоў новым творам – раманам “Снежныя зімы”, у 1974 годзе – раманам “Атланты і карыятыды”.

У 1970-х – 1980-х гадах пісьменнік зноў звярнуўся да тэмы вайны: аповесць “Шлюбная ноч”, “Гандлярка і паэт”, раман “Зеніт”; кінааповесць “Эшалон у Германію”, па якой у 1974 годзе быў зняты фільм “Хлеб пахне порахам”.

Апошнія празаічныя творы пісьменніка былі прысвечаны надзённым праблемам сучаснасці: аповесць “Ахвяры” (1990), раман “Злая зорка” (1991), аповесць “Падзенне” (1994).

У 1972 годзе  Івану Пятровічу Шамякіну было нададзена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі.

Іван Пятровіч Шамякін шмат увагі аддаваў публіцыстыцы і літаратурнай крытыцы. Аўтар вострасюжэтных п’ес “Не верце цішыні”, “Дзеці аднаго дома”, “Выгнанне блудніцы” і інш. Інсцэніроўкі твораў Шамякіна і пастаноўкі яго п’ес адбываліся ў Мінску, Бабруйску, Адэсе, Цярнопалі, Кіеве, Чаркасах і іншых гарадах.

Творы Івана Шамякіна перакладзены на многія мовы народаў былога СССР і за мяжою. Сам Іван Пятровіч перакладаў на беларускую мову творы А.П. Чэхава, Л.Н. Талстога і інш.

Іван Пятровіч Шамякін спалучаў творчую працу з актыўнай грамадскай дзейнасцю: не аднойчы выбіраўся ў партыйныя камітэты розных узроўняў, у мясцовыя саветы, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1971 года – старшыня), дэпутатам Вярхоўнага савета СССР (1980-1989), членам беларускай дэлегацыі на 18 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1963), членам прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, старшынёй Беларускага камітэта абароны міру.

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

І.П. Шамякін. 1971 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 3
  • Адз. зах. 163. Л. 5

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Шамякін І.П. “Пачатак біяграфіі”. Успаміны пра час і абставіны свайго прыходу ў літаратуру. Аўтограф. 20 сакавіка 1988 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 4
  • Адз. зах. 98. Лл. 1-2

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Шамякін І.П. “У снежнай пустыні”. Апавяданне. Аўтограф. 1944-1946 гг.
  • Ф. 154
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 124. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Аповесць “Помста” на старонках часопіса “Полымя” (1945, №11-12)

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Шамякін І.П. “Глыбокая плынь”. Раман. Аўтограф
  • Ф. 154
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 5. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Пісьмы чытачоў пра раман І.П.Шамякіна “Глыбокая плынь”. 1952 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 420. Лл. 19, 20

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

І.П.Шамякін. 1971 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 3
  • Адз. зах. 163. Л. 8

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Шамякін І.П. “У добры час”. Кінасцэнарый. Аўтограф. 11 кастрычніка 1953 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 210. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Шамякін І.П. “Сэрца на далоні”. Раман. Аўтограф. 1960-1963 гг.
  • Ф. 154
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 87. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Сцэна са спектакля тэатра імя Я.Коласа “Сэрца на далоні” (рэж. А.С.Падабед). З.І.Канапелька ў ролі Валянціны Андрэеўны, А.М. Трус у ролі Кірылы Шыковіча. 1966 г.
  • Ф. 262
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 61. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Шамякін І.П. “Няхай будзе драма”. Аповесць. Аўтограф. 20 ліпеня 1965 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 120. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Шамякін І.П. “Эшалон у Германію”. Кінасцэнарый. Аўтограф. 10 верасня 1970 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 36. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб наданні І.П.Шамякіну ганаровага звання народнага пісьменніка БССР. Выразка з газеты. 20 ліпеня 1972 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 3
  • Адз. зах. 132. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Праграмы спектакляў, пастаўленых па творах І.П.Шамякіна. 1961-1977 гг.
  • Ф. 154
  • Воп. 5
  • Адз. зах. 321. Лл. 3, 7, 13

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Вокладка кнігі Ivan Šamjakin: Srdce na dlani. Praha, 1975. На чэшскай мове. (Інв. №17967)

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Вокладка кнігі Iván Shamiakin. Noche de bodas. Minsk, 1980. На іспанскай мове. (Інв. №10621)

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Вокладка кнігі Івана Шамякіна “Злая зорка” (раман пра чарнобыльскую катастрофу). Мінск, 1993. (Інв. №14752)

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Чэхаў А.П. “Вяртуха”. Пераклад на беларускую мову Шамякіна І.П. Аўтограф
  • Ф. 154
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 412. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Невядомы мастак. Шарж на І.П.Шамякіна. Папера, туш, пяро. 1970-я гг.
  • Ф. 154
  • Воп. 3
  • Адз. зах. 162. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Прамова сакратара праўлення СП БССР І.П.Шамякіна на VI з’ездзе СП БССР аб сучаснай беларускай прозе. Аўтограф І.П.Шамякіна. 1971 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 3
  • Адз. зах. 147. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Запіскі, зробленыя І.П.Шамякіным на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН. Аўтограф. 1963 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 474. Лл. 15адв, 16

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Шамякін І.П. “Два месяцы ў Нью-Йорку”. Нарыс. Аўтограф. 18 снежня 1963 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 264. Лл. 1, 16, 55

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Картка члена Праўлення Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Шамякіна І.П. Машынапіс. 1963 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 470. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

Справаздача члена-карэспандэнта АН БССР І.П. Шамякіна аддзяленню грамадскіх навук АН БССР аб творчай і навуковай дзейнасці. Аўтограф. 1980 г.
  • Ф. 154
  • Воп. 4
  • Адз. зах. 114. Л. 1

Змешчаная тут невялікая выстава прапануе Вам успомніць лёс і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка і ўшанаваць яго памяць з нагоды 95-гадовага юбілею.

І.П. Шамякін (1970-я гг.)
  • Ф. 154
  • Воп. 3
  • Адз. зах. 163. Л. 10