Яго зброя – сатыра

Віртуальная выстава да 120-годдзя народнага пісьменніка БССР Кандрата Крапівы

Знакаміты беларускі сатырык, драматург, грамадскі дзеяч Кандрат Крапіва (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) нарадзіўся 5 сакавіка 1896 г. у сялянскай сям’і ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся будучы пісьменнік у царкоўна-прыходскай школе ў в. Нізок, Уздзенскім народным вучылішчы, Стаўбцоўскім і Койданаўскім чатырохкласных гарадскіх вучылішчах. Працаваў настаўнікам у земскім народным вучылішчы ў в. Мнішаны на Міншчыне. У 1915-1918 гг. праходзіў службу ў царскай арміі, вучыўся ў Гатчынскай школе прапаршчыкаў, ваяваў на Румынскім фронце. У 1918 г. быў дэмабілізаваны, вярнуўся на Радзіму, дзе працаваў настаўнікам пачатковай школы ў в. Каменка на Уздзеншчыне. Са жніўня 1920 г. да 1923 г. служыў у Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі быў прызначаны настаўнікам пачатковай школы на Уздзеншчыне ў в. Астравок.

У 1925 г. пераехаў у Мінск, працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускай культуры, быў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, потым “Узвышша”. У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі часопіса “Полымя рэвалюцыі”. У 1939-1940 гг. удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. Пад час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у рэдакцыі газеты “Красноармейская правда”, у франтавой газеце Заходняга фронту “За Савецкую Беларусь”, з сакавіка 1943 г. адказны рэдактар ілюстраванай сатырычнай газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Пасля вайны рэдагаваў сатырычны часопіс “Вожык”.

У 1946 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У 1947-1951 гг. загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, з 1952 г. – дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР, з 1956 г. – віцэ-прэзідэнт АН БССР. У 1982-1989 гг. вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР.

Памёр пісьменнік 7 студзеня 1991 г. у Мінску.

Свой творчы шлях К. Крапіва пачаў як паэт-сатырык. Першы твор – вершаваны фельетон “Жылі-былі”, быў надрукаваны ў 1922 г. у газеце “Красноармейская правда”. Беларускамоўны твор – сатырычны верш “Сваты”, з’явіўся на старонках “Савецкай Беларусі” 23 мая 1922 г. Неўзабаве ў свет выйшлі кнігі сатыры і гумару “Асцё” (1925), “Крапіва” (1925), “Біблія” (1926) і інш., у якіх выразна выявіліся востры гумар, сатыра і надзённасць.

Крапіва паспяхова раскрыўся і як празаік. Яго ўлюбёным жанрам у галіне літаратурнай прозы стала сатырычнае апавяданне. З-пад пяра К. Крапівы выйшлі зборнікі прозы “Апавяданні” (1926), “Людзі-суседзі” (1928), раман “Мядзведзічы” (кн. 1, 1932) і інш.

У пачатку 1930-х гадоў Крапіва звярнуўся да драматургіі. Такія п’есы, як “Канец дружбы”, “Хто смяецца апошнім”, “Пяюць жаваранкі”, “Брама неўміручасці” і інш. з вялікім поспехам ставіліся на тэатральных сцэнах па ўсёй краіне і за яе межамі. За дасягненні ў галіне літаратуры К. Крапіва неаднаразова станавіўся лаўрэатам Дзяржаўных прэмій СССР, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы.

Кандрат Крапіва актыўна займаўся навуковай і грамадскай дзейнасцю, рэдагаваў “Беларуска-рускі слоўнік” (1962), “Русско-белорусский словарь” (1982), “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” ў 5 тамах (1977-1984) і інш., узначальваў Тэрміналагічную камісію Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Неаднаразова абіраўся дэтутатам, старшынёй Вярхоўнага Савета БССР.

Кандрат Крапіва – народны пісьменнік Беларусі, акадэмік АН Беларусі, доктар філалагічных навук, Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны дзеяч навукі БССР.

Пра пісьменніка створаны дакументальны фільм “Кандрат Крапіва” (1983 г.). У яго гонар названы Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Уздзенская сярэдняя школа № 2. Імя Кандрата Крапівы носяць вуліцы ў Мінску і Уздзе.

З нагоды 120-гадовага юбілею Кандрата Крапівы прапануем Вам віртуальную выставу матэрыялаў пра жыццё і творчасць выбітнага майстра слова, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

К.Крапіва. 1960-я
  • Ф. 371
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 42. Л. 5.

З нагоды 120-гадовага юбілею Кандрата Крапівы прапануем Вам віртуальную выставу матэрыялаў пра жыццё і творчасць выбітнага майстра слова, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Аўтабіяграфія К.Крапівы. Аўтарызаваны машынапіс. 1958-1962
  • Ф. 189
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 14. Лл. 1, 15

З нагоды 120-гадовага юбілею Кандрата Крапівы прапануем Вам віртуальную выставу матэрыялаў пра жыццё і творчасць выбітнага майстра слова, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

К.Крапіва з жонкай і сынам Барысам. 1928. Ф. 407. Воп. 1. Адз. зах. 230. Л. 1
  • Ф. 407
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 230. Л. 1

З нагоды 120-гадовага юбілею Кандрата Крапівы прапануем Вам віртуальную выставу матэрыялаў пра жыццё і творчасць выбітнага майстра слова, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Анкета дэлегата І-га з’езда паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”. 24.11.1925
  • Ф. 225
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 6. Л. 22

З нагоды 120-гадовага юбілею Кандрата Крапівы прапануем Вам віртуальную выставу матэрыялаў пра жыццё і творчасць выбітнага майстра слова, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

К.Крапіва. Верш “Лісі хвост і воўчы клык”. Аўтограф. 1941
  • Ф. 259
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 485. Лл. 2-2адв.

З нагоды 120-гадовага юбілею Кандрата Крапівы прапануем Вам віртуальную выставу матэрыялаў пра жыццё і творчасць выбітнага майстра слова, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

М.І.Аладаў. “Калядная размова”. Музычны жарт для тэнара і барытона. Словы К.Крапівы. Партытура. 1929
  • Ф. 416
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 292. Л. 1

З нагоды 120-гадовага юбілею Кандрата Крапівы прапануем Вам віртуальную выставу матэрыялаў пра жыццё і творчасць выбітнага майстра слова, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

К.Крапіва сярод удзельнікаў спектаклю “Хто смяецца апошнім?” тэатра імя Я.Купалы (рэж. І.М. Раеўскі, Л.Г.Рахленка). 1939
  • Ф. 129
  • Воп. 2
  • Адз. зах. 228. Л. 2

З нагоды 120-гадовага юбілею Кандрата Крапівы прапануем Вам віртуальную выставу матэрыялаў пра жыццё і творчасць выбітнага майстра слова, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Фатаграфія са здымак фільма “Хто смяецца апошнім?” на кінастудыі “Беларусьфільм” (рэж. У.Корш-Саблін). 1954
  • Ф. 367
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 27. Л. 7

  • Адз. зах. 27. Л. 8

  • Адз. зах. 28. Л. 1

Партрэт К.Крапівы, зроблены Я.Я.Красоўскім. Мяккі лак. 1970
  • Ф. 209
  • Воп. 3
  • Адз. зах. 52. Л. 1

З нагоды 120-гадовага юбілею Кандрата Крапівы прапануем Вам віртуальную выставу матэрыялаў пра жыццё і творчасць выбітнага майстра слова, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Сцэна са спектакля тэатра імя Я.Купалы “Пяюць жаваранкі” (рэж. К.М.Саннікаў). Л.І.Ржэцкая ў ролі Вярбіцкай, І.Ф.Ждановіч у ролі Насці, І.Б.Шаціла ў ролі Міколы Вераса, В.М.Пола ў ролі Паўліны Бохан. 1950
  • Ф. 367
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 183. Л. 8

З нагоды 120-гадовага юбілею Кандрата Крапівы прапануем Вам віртуальную выставу матэрыялаў пра жыццё і творчасць выбітнага майстра слова, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

М.В.Гогаль. Камедыя “Рэвізор”. Пераклад К.Крапівы на бел. мову. Аўтограф, машынапіс. 1950
  • Ф. 11
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 24. Лл. 1, 5

З нагоды 120-гадовага юбілею Кандрата Крапівы прапануем Вам віртуальную выставу матэрыялаў пра жыццё і творчасць выбітнага майстра слова, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Пісьмо ў Камітэт па Дзяржаўных прэміях БССР па літаратуры, музыцы і мастацтве аб вылучэнні на атрыманне Дзяржаўнай прэміі БССР К.Крапівы за п’есу “Брама неўміручасці”. 1974
  • Ф. 371
  • Воп. 1
  • Адз. зах. 42. Л. 1