Перад сабой і светам будзь праўдзівы

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае на літаратурна-дакументальнаую выставу “Перад сабой і светам будзь праўдзівы…”, – прысвечаную 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.

Голас паэта – адзін з самых своеасаблівых і непаўторных у беларускай паэзіі, яго лепшыя творы – класіка беларускай літаратуры. 

У біяграфію Аркадзя Куляшова ўвайшлі знакавыя падзеі гісторыі краіны, якія былі перажыты чулай душой паэта. Праз нястомныя шуканні і блуканні, наватарскія апрабацыі паэтыкі і ўдасканаленне майстэрства перакладу, пакуты пераасэнсавання старога і тварэнне новага мастацкага свету далі нашай культуры магутны ліра-эпічны талент паэта.

Выстава “Перад сабой і светам будзь праўдзівы…” прадстаўляе дакументы з фонду Аркадзя Куляшова, якія з’яўляюцца сведчаннем жыццёвага шляху паэта, прэзентуюць яго паэтычную спадчыну, распавядаюць пра сяброўскія і творчыя стасункі.

Вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 (чытальная зала БДАМЛМ)

Даведкі па тэлефоне: 316-47-81