01.04.2025

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка штогод у Беларусі і Расіі адзначаюць на дзяржаўным узроўні Дзень яднання народаў.

У гэты дзень у 1996 годзе быў падпісаны Дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, які заклаў аснову для шматпланавага супрацоўніцтва і інтэграцыі паміж нашымі краінамі. Праз год 5 сакавіка – дамова аб саюзе Беларусі і Расіі. 8 снежня 1999 года – дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ўступіў у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі двух кіраўнікоў дзяржаў 26 студзеня 2000 года.

У гэты святочны дзень Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва віншуе ўсіх грамадзян Беларусі і Расіі з Днём яднання народаў! Жадаем міру, згоды, працвітання і далейшага ўмацавання дружбы паміж нашымі краінамі.