Чарнобыльская катастрофа знайшла адлюстраванне ў шэрагу твораў беларускай культуры і мастацтва. У фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва захоўваецца багата творчых дакументаў дзеячаў літаратуры, якія прысвечаны гэтай тэме: раман Івана Шамякіна “Злая зорка”, дакументальная аповесць Васіля Гігевіча і Алега Чарнова “Сталі воды горкія”, аповесць Юрыя Станкевіча “Прузі”, аповесць Таісы Бондар “Імем Айца і Сына”, апавяданне Івана Пташнікава “Львы”, п’еса Міколы Матукоўскага “Бездань”, верш Уладзіміра Скарынкіна “Ніхто лугі не косіць пад Чарнобылем”, верш Міколы Купрэева “26 красавіка”, верш Генадзя Праневіча “Чарнобыльскі эпілог”, розныя артыкулы і нататкі.
У гэты дзень мы шануем памяць тых, хто спыніў радыяцыйную стыхію, прадухіліў развіццё катастрофы, ахвяраваў сабой, выконваючы свой прафесійны абавязак. Чарнобыльская трагедыя павінна назаўжды застацца ў нашай памяці як суровы напамін пра неабходнасць засвоіць урокі мінулага і не дапусціць паўтарэння катастрофы, якая ў той ці іншай ступені адбілася на жыцці кожнай беларускай сям’і.
На сайце БДАМЛМ даступная для прагляду віртуальная выстава “26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі”
https://bdamlm.by/vystavi/virtualnyya-vystavi/26-krasavika-dzen-charnobylskaj-tragedyi