24.04.2025

Арганізацыя прагляду дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі” ў БДУКМ

У межах мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 23 красавіка 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (далей – БДУКМ) арганізавалі прагляд дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі”, створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністерства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

У праглядзе ўдзельнічалі студэнты і прафесарска-выкладчыцкі склад БДУКМ. Перад удзельнікамі выступіў вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ Дзмітрый Сяргеявіч Самахвалаў . Ён распавёў пра значнасць Дня Перамогі для беларускага народа і ўсяго чалавецтва, працу аператараў-дакументалістаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, пра дакументальную спадчыну той пары, што захоўваецца ў беларускіх архівах.

Пасля прагляду фільма адбылося абмеркаванне, падчас якога студэнты падзяліліся сваімі ўражаннямі і разважаннямі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.