Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Вера Валянцінаўна Біруля і вядучы архівіст Таццяна Аляксандраўна Анпілогава прадставілі банэрную выставу аріва-музея «Народныя паэты Беларусі». На ёй дэманструюцца ўнікальныя архіўныя дакументы, фатаграфіі і біяграфічныя матэрыялы з фондаў БДАМЛМ.
Прадстаўнікі архіва-музея кансультавалі будучых студэнтаў па пытаннях супрацоўніцтва з гістарычным факультэтам БДУ, уключаючы арганізацыю практыкі для студэнтаў у архіве і прадастаўленне магчымасцяў для далейшага працаўладкавання выпускнікоў.
“Удзел у Дні адчыненых дзвярэй – гэта выдатная магчымасць для БДАМЛМ расказаць пра сваю дзейнасць шырокай аўдыторыі, прыцягнуць увагу да архіўных дакументаў як каштоўных гістарычных крыніц і натхніць моладзь на вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі”, – адзначыла Т.А. Анпілогава.