Летапісец беларускай гісторыі, фотакарэспандэнт, майстра фотарэпартажу з месца падзей, мастак паводле творчага падыходу ў адлюстраванні рэчаіснасці, Юрый Сяргеевіч і сёння заўсёды з фотаапаратам у руках. Яго здымкі легендарных творцаў і простых людзей – унікальная фіксацыя і дакументалізацыя гісторыі.
Архівісты ўдзячны Юрыю Іванову, цяпер аднаму з фондаўтваральнікаў БДАМЛМ, за перадачу ў архіў-музей аўтарскіх фотаздымкаў шматлікіх дзеячаў літаратуры і мастацтва: А.Анікейчыка, А.Кашкурэвіча, Р.Барадуліна, В.Анісенкі, У.Гніламёдава, Н.Гайды, Г.Гарбука, Г.Аўсяннікава, В.Елізар’ева, З.Азгура, І.Лучанка, Т.Каламійцавай, У.Ліпскага, Б.Луцэнкі, У.Пракапцова, М.Савіцкага і мн.інш. Многія з названых фотаработ увайшлі ў альбом, які быў прадстаўлены перад шматлікімі ганаровымі гасцямі на мерапрыемстве.