Яго арганізатарам стала УП “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама ў партнёрстве з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ). Адной з галоўных падзей мерапрыемства стаў паказ першага беларускага ігравога фільма “Лясная быль” (1926). БДАМЛМ прэзентаваў віртуальную выставу архіўных дакументаў, прысвечаных яго стваральнікам – кінарэжысёрам Юрыю Тарычу (1885–1967) і Уладзіміру Корш-Сабліну (1900–1974).
Ва ўступным слове дырэктар кінатэатра “Перамога” Ю.М.Сярмяжка вызначыла важнасць святкавання Дня народнага адзінства, а таксама значны ўнёсак архіваў нашай краіны ў справу гістарычнай асветы грамадзян. Вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ Д.С.Самахвалаў распавёў пра гісторыю стварэння фільма “Лясная быль”, лёсах яго стваральнікаў і адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў.

