Арганізатарамі выставы выступілі: Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі саюз кінематаграфістаў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”.
На экспазіцыі выставы прадстаўлены ўнікальныя візуальныя матэрыялы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Першая частка выставы ўключае кадры і фотатэкі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і Дзяржфільмафонду Азербайджана, БелТА і газеты “Звязда”, фатаграфіі савецкага фатографа М.У.Гнісюка, зробленыя падчас здымак фільмаў “Иди и смотри” і “Дожить до рассвета” і інш. Другую частку выстаўкі складаюць эскізы і жывапісныя работы мастакоў беларускага кіно — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўленыя з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Выстава працягне сваю працу да 17 траўня 2025 года. У рамках яе правядзення будуць ладзіцца сустрэчы з кінематаграфістамі і паказы беларускіх фільмаў.