01.09.2025

БДАМЛМ прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Мінска”

1 верасня 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Мінска”, прысвечанай Дню ведаў.

Да знамянальнай падзеі – адкрыцця школы пасля капітальнага рамонту – БДАМЛМ аказаў дапамогу ў арганізацыі музейнага кутка, прысвечанага дзейнасці канцэртных брыгад у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дырэктар архіва-музея Алена Аляксандраўна Макаранка павіншавала навучэнцаў, педагогаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года. Ва ўрачыстай абстаноўцы яна ўручыла школе каштоўны падарунак – кнігу “Симеон Полоцкий. Подвижник и просветитель”, выдадзеную ў рамках праекта “Бібліятэка Саюзнай дзяржавы”. Гэты падарунак закліканы натхніць юных школьнікаў на вывучэнне гісторыі і культуры сваёй краіны.

Удзел БДАМЛМ ва ўрачыстым мерапрыемстве пацвярджае важнасць супрацоўніцтва паміж архівам і адукацыйнымі ўстановамі ў справе захавання і папулярызацыі гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі.