Нагодай для сустрэчы паслужыла святкаванне архівам-музеем 65-годдзя з дня заснавання. Падчас гутаркі А.А.Макаранка расказала аб мэтах і задачах архіва-музея па захаванні нацыянальнай культурнай спадчыны, складзе дакументаў і музейнага рада, асаблівасцях збірання і папаўнення фондаў асабістага паходжання, навукова-даследчай дзейнасці і будучых праектах БДАМЛМ. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню папулярызацыі дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве-музеі, у тым ліку і з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі.
Далучыцца і паслухаць праграму можна па спасылцы: https://youtu.be/10ouDCstTpM