17.06.2025

Удзел БДАМЛМ у прамым эфіры праграмы “Дыялогі пра культуру” на канале “Культура” Беларускага радыё

16 чэрвеня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прамым эфіры праграмы “Дыялогі пра культуру” з вядучай Алай Івановай на канале “Культура” Беларускага радыё.

 Нагодай для сустрэчы паслужыла святкаванне архівам-музеем 65-годдзя з дня заснавання. Падчас гутаркі А.А.Макаранка расказала аб мэтах і задачах архіва-музея па захаванні нацыянальнай культурнай спадчыны, складзе дакументаў і музейнага рада, асаблівасцях збірання і папаўнення фондаў асабістага паходжання, навукова-даследчай дзейнасці і будучых праектах БДАМЛМ. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню папулярызацыі дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве-музеі, у тым ліку і з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі.

Далучыцца і паслухаць праграму можна па спасылцы: https://youtu.be/10ouDCstTpM