25 сакавіка 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале са старшынёй першаснай суполкі БРСМ БДАМЛМ І.А.Лабовічам і старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі БДАМЛМ М.А.Філімонцавай, прынялі ўдзел у сустрэчы з маладымі спецыялістамі – работнікамі архіўнай галіны і старшынямі прафсаюзных камітэтаў рэспубліканскіх архіўных устаноў у Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Мерапрыемства пачалося з прэзентацыі кніжнай выставы, дзе былі прадстаўлены выдавецкія праекты, падрыхтаваныя пры ўдзеле маладых архівістаў, а таксама серыі новых навукова-папулярных выданняў для моладзі «Партызанскі архіў» і «Гісторыя для школьнікаў». Загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ В.В.Біруля прадставіла ўдзельнікам сустрэчы літаратурна-дакументальную выставу «Кандрат Крапіва: жыццё ў дакументах і фактах» падрыхтаваную да 130-годдзя народнага пісьменніка Беларусі.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дырэктар Дэпартамента Алег Леанідавіч Воінаў.
Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Іосіфавіч Зубрык, выступаючы перад прысутнымі, адзначыў, што маладзёжная палітыка ў Беларусі была і застаецца адным з галоўных вектараў развіцця дзяржавы. У.І.Зубрык асвятліў асноўныя напрамкі работы прафсаюзаў Беларусі ў галіне абароны правоў і прафесійных інтарэсаў маладых спецыялістаў, а таксама пытанні аздараўлення і культурнага адпачынку.
Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Яўгенавіч Рыбакоў распавёў прысутным пра перспектывы прафесійнага росту і магчымасці далейшага навучання ў магістратуры і аспірантуры гістарычнага факультэта БДУ.
Галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі» Святлана Віктараўна Сушкіна выступіла з дакладам «Аб новай канцэпцыі часопіса «Архівы i справаводства», заклікаўшы моладзь у актыўныя сааўтары.
Падводзячы вынік мерапрыемства, А.Л.Воінаў адзначыў, што архіўная галіна мае патрэбу ў маладых, разумных, энергічных спецыялістах, пажадаў моладзі прафесійнага і кар’ернага росту.
З боку прысутных была праяўлена высокая цікавасць да выступленняў, Псля дакладаў былі зададзены некаторыя пытанні.

