“Мне падарылі сонца ў дзень майго нараджэння…” да 100-годдзя паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка Артура Вольскага (23.09.1924-05.09.2002)

Назву юбілейнай выставы пра паэта Артура Вольскага далі яго словы з верша “Сонца” (трыпціх “Узрост” (1967). Яго чарнавы рукапіс (1950-я) і машынапіс з рукапіснымі праўкамі захоўваецца разам з іншымі дакументамі паэта ў фондзе БДАМЛМ № 76.

Як сказаў пра сябе паэт, “маіх гадоў хапіла б на дваіх…я не адзін стары, я – двое маладых”. Яго лёс сапраўды багаты на падзеі: вучоба ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938–1941), праца мастаком у БДТ-2 (Уральск), служба ў Ваенна-марскім флоце (з 1942), служба на Далёкім Усходзе, удзел у баях супраць Японіі (дэмабілізаваўся ў 1952). Працаваў у рэдакцыях: газеты “Чырвоная змена”, часопіса “Вясёлка” (адзін з яго заснавальнікаў) і “Бярозка”. З 1963 быў загадчыкам літаратурна-педагагічнай часткі, а ў 1966-78 – дырэктарам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. У 1978-79 –  дырэктар Дома літаратараў, у 1980-84 – літкансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1986-92 – загадчык літаратурнай часткі Дзяржаўнага тэатра лялек. Яго п’есы ставіліся ў тэатрах Беларусі і за яе межамі.

Некалькі пакаленняў беларусаў узгадаваліся на вершах і казках Артура Вольскага. Ён – аўтар звыш 40 дзіцячых кніг і стваральнік падручніка беларускай мовы “Беларусачка”. Папулярнага ў 1980-х гадах персанажа Дзеда-барадзеда прыдумаў таксама Артур Вітальевіч. Вершы і песні паэта для дзяцей – “назіральныя і па-дзіцячы гуллівыя… у займальнай форме дапамагаюць маленькаму засвоіць літары, алфавіт, роды назоўнікаў… яго “дарослыя” вершы таксама па-свойму адметныя… тут на паперу выліваецца адвечны роздум на адвечныя філасофскія тэмы” (В. Жыбуль).

Сярод творчых дасягненняў Артура Вольскага – пераклады. Ён узнавіў па-беларуску нямала твораў латышскіх, літоўскіх, рускіх, украінскіх, эстонскіх, яўрэйскіх паэтаў. У архіве паэта захоўваюцца таксама яго пераклады на беларускую мову з аварскай, даргінскай, лакскай, кумыкскай, азербайджанскай, мангольскай і інш. моў.

Выстава прэзентуе дакументы з фонда № 76, першыя часткі якога паступілі ў архіў-музей ад самога Артура Вітальевіча ў 1964 і 1974 гадах. У 2008 годзе ўдава паэта Ларыса Горцава перадала яго дакументы за 1945-2004 гады. У фондзе Артура Вольскага захоўваюцца фотаздымкі, аўтарскія рукапісы і машынапісы п’ес і лібрэта, вершаў і апавяданняў; сцэнары мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў, радыёоперы і рок-мюзікла, артыкулы А.Вольскага пра М.Багдановіча, В.Вітку, М.Гусоўскага, Цётку; выступленні, рэцэнзіі, пропаведзі перад вернікамі, інтэрв’ю; успаміны пра школьныя гады, службу на Далёкім Усходзе, пра Я.Купалу, П.Глебку, З.Бядулю, В.Лукшу; нарысы пра гісторыю 16-га Койданаўскага пагранатраду (па ўспамінах В.Вольскага); карэспандэнцыя ад родных, а таксама ад Я.Брыля, Э.Друлле, Л.Танюка і інш. за 1972-90-я гг. і мн. інш.

Спіс дакументаў на выставе

  1. 76_3_92_006 А.Вольскі. Фота У.Крука. [к. 1980-х]
  2. 76_2_8_010 А.Вольскі. Слова пра маці. Чарнавы аўтограф. 1967-68
  3. 76_3_26_008 А.Вольскі. Я прыйду сюды (1942). Выразка з часопіса “Беларусь”. 1974
  4. 76_2_10_006 А.Вольскі. Сусветы (цыкл вершаў “З італьянскіх нататкаў”). Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1970

4а. 76_3_92_001 А.Вольскі. [1970-я]

  1. 76_2_4_006,7 А.Вольскі. Вожык. Аўтограф. 1956-58
  2. 76_2_2_002 А.Вольскі. Рагатка (п’еса ў 2-х дзеях для тэатра лялек). Аўтограф. 1962
  3. 76_2_27_025,026,027 А.Вольскі. Вершы для маленькіх дзяцей. Падрадковы пераклад зб. Вершаў Б.Сарына з яўрэйскай мовы. Аўтограф, машынапіс з аўтарскай праўкай. 1968
  4. 76_2_21_001,002 А.Вольскі. Пакуты кахання. Чатыры рамансы. Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1973

8б. 76_2_38_001 А.Вольскі. 1984

  1. 76_2_13_001,004 А.Вольскі. Пра што дбаем, пра тое і спяваем. Цыкл вершаў пра дзяцей. Машынапіс. 1972
  2. 76_2_38_004 1976
  3. 76_3_26_003,007,009 Песні на словы А.Вольскага. Выразкі з газет і часопісаў. 1970-80-я
  4. 76_3_30_003,006 А.Вольскі. Чакаю, спадзяюся…/Чаму мне прыемна супрацоўнічаць з тэатрам лялек. Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1980-я

12б. 76_3_62_002 Праграма спектакля “Званы твайго лёсу” па п’есе-казцы А.Вольскага і П.Макаля. 1980

  1. 76_3_92_008b Ілюстрацыі А.Лапіцкай да кнігі А.Вольскага “Сцяпан – вялікі пан” (1979). Выразка з часопіса. [1990-я]
  2. 76_3_69_004 Дыплом лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, атрыманы А.Вольскім за кнігу вершаў для дзяцей “Карусель”. 1997
  3. 76_3_95_002 А.Вольскі, Р.Барадулін, Г.Бураўкін, В.Быкаў і інш. 19.06.1996
  4. 76_3_36_004 А.Вольскі. Адэлька. Песенька пра ўнучку. Выразка з газеты. 12.03.2001

16а. 76_3_92_008 А.Вольскі. Фота з часопіса. [1990-я]

  1. 76_3_23_025 А.Вольскі. У сэрцы крыўды не нашу… Аўтограф. [1990-я]

17а. 76_2_38_002 А.Вольскі. [к. 1970-х]

Ларыса Александроўская ажывае ў БДАМЛМ

У год беларускай жанчыны Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе калекцыю «ажыўленых» з дапамогай штучнага інтэлекту фатаздымкаў Ларысы Пампееўны Александроўскай (1904–1980), адной з найбольш яркіх і таленавітых зорак беларускай сцэны мінулага стагоддзя. Дачка чыгуначнага служачага з Мінску, яна з дзяцінства захаплялася музыкай, аднолькава цудоўна выконвала народныя песні і складаныя оперныя партыі. У ваенную пару выступала перад салдатамі Чырвонай арміі і беларускімі партызанамі. У пасляваенны перыяд была рэжысёрам і грамадскім дзеячам.

БДАМЛМ наведаў мерапрыемства Музея Янкі Купалы, прысвечанае Году беларускай жанчыны

15 ліпеня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі сумеснае мерапрыемства “Беларускі зорнага лёсу”, прысвечанае Году беларускай жанчыны і арганізаванае Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Факультэтам дызайна і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

БДАМЛМ прадстаўляе віртуальную выставу «Анатоль Астрэйка – паэт беларускай песні»

24 ліпеня 2026 г. будзе адзначацца 115-годдзе паэта Анатоля Астрэйкі (1911 – 1978). Да гэтай даты ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва была падрыхтавана віртуальная выстаўка «Анатоль Астрэйка – паэт беларускай песні». У яе аснове – унікальныя дакументы, якія захоўваюцца ў фондзе асабістага паходжання самога паэта, а таксама вядомых беларускіх кампазітараў.

Віртуальная выстава «Анатоль Астрэйка – паэт беларускай песні»
БДАМЛМ наведаў майстэрню мастака Аляксея Антонавіча Марачкіна

13 ліпеня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі майстэрню мастака Аляксея Антонавіча Марачкіна і правялі перамовы аб перадачы яго дакументаў у архіў-музей.

БДАМЛМ на адкрыцці выставы “Аляксандр Сямілетаў: Першы з дынастыі”

9 ліпеня 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у адкрыцці выставы “Аляксандр Сямілетаў: Першы з дынастыі”, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага мастака і педагога, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

2026 - Год беларускай жанчыны
Круглы стол «З архіваў часу. Невядомы вядомы мастак Васіль Быкаў»

9 ліпеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся круглы стол «З архіваў часу. Невядомы вядомы мастак Васіль Быкаў», арганізаваны сумесна з навукова-метадычным журналам «Роднае слова».

З архіваў часу. Невядомы вядомы мастак Васіль Быкаў
Кіналекторый у БДАМЛМ

6 ліпеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся кіналекторый для студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З трэцім ліпеня віншавалі ўжо 81 год таму

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці трэба ўзгадаць гістарычныя карані гэтага свята. 3 ліпеня стаў днём незалежнасці Беларусі ў лістападзе 1996 г., аднак дагэтуль быў вядомы як Дзень Вызвалення нашай краіны. Менавіта 3 ліпеня 1944 г. падчас Беларускай наступальнай аперацыі быў вызвалены Мінск, сталіца БССР. 22 мая 1945 г. ЦК КП(б)Б выдаў пастанову аб святкаванні ў гэты дзень Дня Вызвалення як “усенароднага свята”.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца рукапіс песні для хора з фартэпіяна “З трэцім ліпеня, таварыш”, напісанага ў 1945 г. кампазітарам Пятром Падкавыравым на словы паэта Анатоля Астрэйкі ў папулярным у той час рытме дзве трэці. Упершыню яна прагучала па беларускім радыё напярэдадні свята.  

СМІ пра выставу да юбілею кінааператара А.Ц.Аўдзеева ў БДАМЛМ
Удзел БДАМЛМ у арганізацыі выставы «Мікалай Залозны. Палітра жыцця»
Сустрэча з пісьменнікам Н.Я.Гальпяровічам у БДАМЛМ
Дзень Незалежнасці
Студэнцкая практыка ў БДАМЛМ
Остерегайся телефонных мошенников
Удзел работнікаў БДАМЛМ у АДІ
Удзел БДАМЛМ ў прэзентацыі кнігі “Жаночае аблічча Перамогі”
Творчая сустрэча ў БДАМЛМ з паэтам, празаікам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Навумам Гальпяровічам
Прафсаюзны сход у БДАМЛМ
Удзел БДАМЛМ ў падрыхтоўцы студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ па прадмеце “Архівазнаўства”
Да дня нараджэння Васіля Быкава: супрацоўнікі БДАМЛМ наведалі музей-дачу пісьменніка ў Ждановічах
Удзел БДАМЛМ ў Міжнародным круглым стале “Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца”
Удзел БДАМЛМ у здымках тэлеканала “АНТ” да Дня памяці Максіма Горкага
Віртуальная выстава «Выбітныя людзі Беларусі: Шыдлоўскі Аляксандр Канстанцінавіч, заслужаны дзеяч культуры БССР»
Віртуальная выстава "Выбітныя людзі Беларусі: Шыдлоўскі Аляксандр Канстанцінавіч, заслужаны дзеяч культуры БССР (18.06.1911 - 26.09.2002)
Урачыстае мерапрыемства да 100-годдзя кінааператара Алега Аўдзеева ў БДАМЛМ
Удзел БДАМЛМ у рабоце дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі на гістарычным факультэце БДУ
Удзел БДАМЛМ ў спартакіядзе работнікаў сферы юстыцыі
Удзел БДАМЛМ ў раённых спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны
Змены ў рэжыме працы чытальнай залы БДАМЛМ
Семінар-практыкум па архіўнай справе ў Дзяржаўнай відовішчнай установе “Беларускі дзяржаўны цырк”
БДАМЛМ вітае новага фондаўтваральніка
Барацьба з карупцыяй
Удзел БДАМЛМ ва ўрачыстым мерапрыемстве, арганізаваным рэдакцыяй часопіса «Вясёлка»
З Міжнародным днём архіваў і Днём нараджэння БДАМЛМ!
Не совершайте финансовые операции по звонку неизвестных!
Віртуальная выстава “Бязмежная мелодыя таленту” на сайце БДАМЛМ
Удзел БДАМЛМ у прэзентацыі выставы да 100-годдзя Б.Аракчэева ў Нацыянальным мастацкім музеі
Віртуальная выстава “Бязмежная мелодыя таленту” - да 115-годдзя з дня нараджэння кампазітара, педагога і заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Дзмітрыя Аляксандравіча Лукаса
У БДАМЛМ прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй для будучых абітурыентаў
Віртуальная выстава “Бязмежная мелодыя таленту”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара, педагога і заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Дзмітрыя Аляксандравіча Лукаса (1911-1979)
Экскурсія ў БДАМЛМ для зборнай групы
БДАМЛМ на міжнародным круглым стале «Навуковец-наватар і педагог»
XXVI «Узвышаўскія чытанні» ў БДАМЛМ

28 мая 2026 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся XXVI “Узвышаўскія чытанні”, штогадовая міждысцыплінарная канферэнцыя, якая арганізуецца з 2000 г.

Да Дня абароны дзяцей: цёплыя словы Еўдакіі Лось у фондах БДАМЛМ
Удзел БДАМЛМ у прэзентацыі кнігі М.В.Труса “Якуб Колас у Парыжы. 1935 год»
XXVI «Узвышаўскія чытанні» ў БДАМЛМ
Адышла ў вечнасць Раіса Баравікова