“Мне падарылі сонца ў дзень майго нараджэння…” да 100-годдзя паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка Артура Вольскага (23.09.1924-05.09.2002)

Назву юбілейнай выставы пра паэта Артура Вольскага далі яго словы з верша “Сонца” (трыпціх “Узрост” (1967). Яго чарнавы рукапіс (1950-я) і машынапіс з рукапіснымі праўкамі захоўваецца разам з іншымі дакументамі паэта ў фондзе БДАМЛМ № 76.

Як сказаў пра сябе паэт, “маіх гадоў хапіла б на дваіх…я не адзін стары, я – двое маладых”. Яго лёс сапраўды багаты на падзеі: вучоба ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938–1941), праца мастаком у БДТ-2 (Уральск), служба ў Ваенна-марскім флоце (з 1942), служба на Далёкім Усходзе, удзел у баях супраць Японіі (дэмабілізаваўся ў 1952). Працаваў у рэдакцыях: газеты “Чырвоная змена”, часопіса “Вясёлка” (адзін з яго заснавальнікаў) і “Бярозка”. З 1963 быў загадчыкам літаратурна-педагагічнай часткі, а ў 1966-78 – дырэктарам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. У 1978-79 –  дырэктар Дома літаратараў, у 1980-84 – літкансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1986-92 – загадчык літаратурнай часткі Дзяржаўнага тэатра лялек. Яго п’есы ставіліся ў тэатрах Беларусі і за яе межамі.

Некалькі пакаленняў беларусаў узгадаваліся на вершах і казках Артура Вольскага. Ён – аўтар звыш 40 дзіцячых кніг і стваральнік падручніка беларускай мовы “Беларусачка”. Папулярнага ў 1980-х гадах персанажа Дзеда-барадзеда прыдумаў таксама Артур Вітальевіч. Вершы і песні паэта для дзяцей – “назіральныя і па-дзіцячы гуллівыя… у займальнай форме дапамагаюць маленькаму засвоіць літары, алфавіт, роды назоўнікаў… яго “дарослыя” вершы таксама па-свойму адметныя… тут на паперу выліваецца адвечны роздум на адвечныя філасофскія тэмы” (В. Жыбуль).

Сярод творчых дасягненняў Артура Вольскага – пераклады. Ён узнавіў па-беларуску нямала твораў латышскіх, літоўскіх, рускіх, украінскіх, эстонскіх, яўрэйскіх паэтаў. У архіве паэта захоўваюцца таксама яго пераклады на беларускую мову з аварскай, даргінскай, лакскай, кумыкскай, азербайджанскай, мангольскай і інш. моў.

Выстава прэзентуе дакументы з фонда № 76, першыя часткі якога паступілі ў архіў-музей ад самога Артура Вітальевіча ў 1964 і 1974 гадах. У 2008 годзе ўдава паэта Ларыса Горцава перадала яго дакументы за 1945-2004 гады. У фондзе Артура Вольскага захоўваюцца фотаздымкі, аўтарскія рукапісы і машынапісы п’ес і лібрэта, вершаў і апавяданняў; сцэнары мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў, радыёоперы і рок-мюзікла, артыкулы А.Вольскага пра М.Багдановіча, В.Вітку, М.Гусоўскага, Цётку; выступленні, рэцэнзіі, пропаведзі перад вернікамі, інтэрв’ю; успаміны пра школьныя гады, службу на Далёкім Усходзе, пра Я.Купалу, П.Глебку, З.Бядулю, В.Лукшу; нарысы пра гісторыю 16-га Койданаўскага пагранатраду (па ўспамінах В.Вольскага); карэспандэнцыя ад родных, а таксама ад Я.Брыля, Э.Друлле, Л.Танюка і інш. за 1972-90-я гг. і мн. інш.

Спіс дакументаў на выставе

  1. 76_3_92_006 А.Вольскі. Фота У.Крука. [к. 1980-х]
  2. 76_2_8_010 А.Вольскі. Слова пра маці. Чарнавы аўтограф. 1967-68
  3. 76_3_26_008 А.Вольскі. Я прыйду сюды (1942). Выразка з часопіса “Беларусь”. 1974
  4. 76_2_10_006 А.Вольскі. Сусветы (цыкл вершаў “З італьянскіх нататкаў”). Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1970

4а. 76_3_92_001 А.Вольскі. [1970-я]

  1. 76_2_4_006,7 А.Вольскі. Вожык. Аўтограф. 1956-58
  2. 76_2_2_002 А.Вольскі. Рагатка (п’еса ў 2-х дзеях для тэатра лялек). Аўтограф. 1962
  3. 76_2_27_025,026,027 А.Вольскі. Вершы для маленькіх дзяцей. Падрадковы пераклад зб. Вершаў Б.Сарына з яўрэйскай мовы. Аўтограф, машынапіс з аўтарскай праўкай. 1968
  4. 76_2_21_001,002 А.Вольскі. Пакуты кахання. Чатыры рамансы. Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1973

8б. 76_2_38_001 А.Вольскі. 1984

  1. 76_2_13_001,004 А.Вольскі. Пра што дбаем, пра тое і спяваем. Цыкл вершаў пра дзяцей. Машынапіс. 1972
  2. 76_2_38_004 1976
  3. 76_3_26_003,007,009 Песні на словы А.Вольскага. Выразкі з газет і часопісаў. 1970-80-я
  4. 76_3_30_003,006 А.Вольскі. Чакаю, спадзяюся…/Чаму мне прыемна супрацоўнічаць з тэатрам лялек. Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1980-я

12б. 76_3_62_002 Праграма спектакля “Званы твайго лёсу” па п’есе-казцы А.Вольскага і П.Макаля. 1980

  1. 76_3_92_008b Ілюстрацыі А.Лапіцкай да кнігі А.Вольскага “Сцяпан – вялікі пан” (1979). Выразка з часопіса. [1990-я]
  2. 76_3_69_004 Дыплом лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, атрыманы А.Вольскім за кнігу вершаў для дзяцей “Карусель”. 1997
  3. 76_3_95_002 А.Вольскі, Р.Барадулін, Г.Бураўкін, В.Быкаў і інш. 19.06.1996
  4. 76_3_36_004 А.Вольскі. Адэлька. Песенька пра ўнучку. Выразка з газеты. 12.03.2001

16а. 76_3_92_008 А.Вольскі. Фота з часопіса. [1990-я]

  1. 76_3_23_025 А.Вольскі. У сэрцы крыўды не нашу… Аўтограф. [1990-я]

17а. 76_2_38_002 А.Вольскі. [к. 1970-х]

БГАМЛИ посетил и привёл в порядок могилы своих фондообразователей
БГАМЛИ в разновекторных исследованиях литературного процесса
Экскурсия в БГАМЛИ для студентов Белорусской государственной академии связи
БГАМЛИ принял участие в окончательном распределении выпускников БГУКИ
Баннерная выставка БГАМЛИ «Народные поэты Беларуси» в Белорусской государственной академии связи
БГАМЛИ поздравил институт литературоведения имени Янки Купалы с 95-летием
Экскурсия в БГАМЛИ в рамках акции “Архивы – школе”
ГІСТОРЫКА-АРХІЎНАЯ ДАВЕДКА да фонду Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) за 1951-1981, 1983-1984, 1989-1990, 1995, 1997, 1999, 2002, 2005-2007 гг.
ГІСТОРЫКА – АРХІЎНАЯ ДАВЕДКА да фонду Грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” за 2005 – 2021 гг.
ГІСТОРЫКА – АРХІЎНАЯ ДАВЕДКА да фонду Грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” за 2005 – 2021 гг.
ГІСТОРЫКА – АРХІЎНАЯ ДАВЕДКА да фонду Грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” за 2005 – 2021 гг.
ГІСТОРЫКА-АРХІЎНАЯ ДАВЕДКА (дапаўненне) Да фонду рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда” (Выдавецкі дом “Звязда”)
КАЛЕКЦЫЯ ДАКУМЕНТАЎ ПА БЕЛАРУСКА-ЧЭШСКІМ СУВЯЗЯМ, САБРАНАЯ М. ШЫМАНКА, ДЗЕЯЧАМ КУЛЬТУРЫ 2016
ГІСТОРЫКА-АРХІЎНАЯ ДАВЕДКА (ДАПАЎНЕННЕ) Да фонду рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва”
ГІСТОРЫКА-АРХІЎНАЯ ДАВЕДКА (працяг) Да фонду Дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР ЭСТРАДЫ” за 2008-2021 гг.
КАЛЕКЦЫЯ ДАКУМЕНТАЎ ПА БЕЛАРУСКА-ЧЭШСКІМ СУВЯЗЯМ, САБРАНАЯ М. ШЫМАНКА, дзеячам культуры
ЖЫНОВІЧ (ЖЫДОВІЧ) Іосіф Іосіфавіч (1907-1974)

Цымбаліст, дырыжор, кампазітар, педагог, народны артыст СССР

САКАЛОЎ Уладзімір Фёдаравіч (1908 -1978)

Мастак-графік

ЛОСЬ Еўдакія Якаўлеўна (1929-1977)

Паэтэса, галоўны радактар часопіса Вясёлка

ТАРАСІКАЎ Мікалай Лукіч (1908-1965)

Мастак, жывапісец, графік

СТАНЮТА Стэфанія Міхайлаўна (1905–2000)

Актрыса, народная артыстка БССР і СССР

БГАМЛИ на «Диалогах о культуре»
Светлой памяти Анатолия Леонидовича Воробья
На родной земле – Живи Как Хозяин
Яго багаты плён
Об открытии выставки «Горными дорогами. Кавказ» в публикации агенства «Минск-Новости»
Презентация выставки в БГАМЛИ к 100-летию со дня рождения художника Бориса Аракчеева
Работники БГАМЛИ поздравили Литературный музей Максима Богдановича с 45-летием
2 апреля – День единения народов Беларуси и России
Единый день информирования в БГАМЛИ
Представление физическими лицами налоговой декларации
Изменения в режиме работы читального зала БГАМЛИ
Нас всех ждет «Час Земли»
Участие БГАМЛИ во встрече с молодыми специалистами – работниками архивной отрасли
БГАМЛИ посетил Армянскую Апостольскую церковь в Беларуси
«Студент на неделю» в БГАМЛИ: абитуриенты БГУ познакомились с архивным делом
Совместное мероприятие БГАМЛИ и СШ №4 г.Минска, посвящённое году белорусской женщины
БГАМЛИ посетил Музей ислама и Соборную мечеть
Участие БГАМЛИ в акции памяти «Приди и поклонись»
Участие БГАМЛИ и НАРБ в Едином дне открытых дверей БГУ
«Скарбніца» БГАМЛИ на XXXIII Минской международной книжной выставке - ярмарке
Участие БГАМЛИ во II Пленуме Минского городского комитета профсоюза работников государственных и других учреждений
Экскурсия в БГАМЛИ для работников сайта museums.by
Открытие совместной выставки «Графические афоризмы Михаила Лисовского»
Презентация выставки «Кондрат Крапива: жизнь в документах и фактах» в Департаменте по архивам и делопроизводству
Экскурсия в БГАМЛИ для участников «Академии третьего возраста»
Віртуальная выстава “Дакументы Кандрата Крапівы ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва” да 130-годдзя народнага пісьменніка Беларусі
Віртуальная выстава “Дакументы Кандрата Крапівы ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва” да 130-годдзя народнага пісьменніка Беларусі

Кандрат Крапіва – постаць маштабная і шматгранная. Паэт-сатырык, празаік, драматург, акадэмік і грамадскі дзеяч, ён стаў сапраўдным класікам, чыё слова востра рэагавала на выклікі часу і застаецца актуальным сёння.

БГАМЛИ посетил синагогу «Хабад»
Презентация выставки к 130-летию Кондрата Крапивы в Министерстве юстиции Республики Беларусь