16.04.2026

Экскурсія ў БДАМЛМ для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі

16 красавіка 2026 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася экскурсія для студэнтаў першага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.

Загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ В.В.Біруля распавяла студэнтам пра гісторыю стварэння архіва-музея, аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы. Госці даведаліся пра асаблівасці працы з архіўнымі дакументамі, аб метадах іх апрацоўкі і захоўвання. Асаблівая ўвага была нададзена дакументам, якія адлюстроўваюць гісторыю беларускай літаратуры і мастацтва.

Вядучы архівіст Т.А.Анпілогава пазнаёміла экскурсантаў з жыццём і творчасцю таленавітага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Аракчэева. Яго карціны, прысвечаныя Каўказу, экспануюцца на выставе «Горнымі дарогамі. Каўказ» у чытальнай зале БДАМЛМ.

Акцыя «Архівы-школе» з’яўляецца важным відам дзейнасці БДАМЛМ, накіраваным на павышэнне цікавасці моладзі да гісторыі і культуры роднай краіны.