Куратар выставы Н.А.Мізон пракаментавала прадстаўленыя на экспазіцыі дакументы: рукапісы вершаў, аповесцяў, раманаў і п’ес Уладзіміра Сямёнавіча. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягнулі малюнкі вядомага пісьменніка, а таксама шаржы, экслібрысы, макеты вокладак кніг, зробленыя беларускімі мастакамі.
Прадстаўленае на выставе ліставанне У.Караткевіча з У.Калеснікам, Я.Брылём, А.Каўкам і іншымі творцамі было шчырым адкрыццём для экскурсантаў і забяспечыла ім добры перадчвяточны настрой.

