16.12.2025

Інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 3” аб выставе да 135-годдзя кампазітара М.І.Аладава

15 снежня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшлі здымкі для выпуска навін тэлеканала “Беларусь 3” аб юбілейнай выставе “Маэстра беларускай музыкі”, прымеркаванай да 135-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, педагога і грамадскага дзеяча Мікалая Ільіча Аладава.

 

Вядучы архівіст БДАМЛМ Т.А.Анпілогава распавяла пра асаблівасці працы па стварэнню экспазіцыі. На выставе прадстаўлены нотныя рукапісы сімфоній, створаных кампазітарам, унікальныя фотаздымкі Мікалая Ільіча з іншымі вядомымі беларускімі кампазітарамі і дзеячамі мастацтва, а таксама афіцыйныя біяграфічныя дакументы. Важнае месца ў інтэрв’ю было вылучана новым паступленням у фонды БДАМЛМ. На выставе можна ўбачыць копіі дакументаў, перададзеных архіву-музею дачкой кампазітара Радаславай Мікалаеўнай Аладавай.

Прэзентацыя выставы “Маэстра беларускай музыкі” адбудзецца 19 снежня 2025 года ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 2 імя М.І.Аладава ў Мінску.

Сюжэт аб выставе “Маэстра беларускай музыкі” з’явіцца ў эфіры на тэлеканале “Беларусь 3” у сераду 17 снежня 2025 года.