Падчас візіту кіраўніцтва міністэрства азнаёмілася з арганізацыяй працы і матэрыяльна-тэхнічным станам архіва-музея.
Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка распавяла аб дзейнасці архіва-музея па збіранні, захоўванні і выкарыстанні архіўных матэрыялаў, выкананні мэтавых паказчыкаў падпраграмы “Архівы Беларусі” ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі на 2021-2025 гады”. Асаблівая ўвага была нададзена ўнікальнасці архіўных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ, а таксама пытанням іх аблічбоўкі.
Загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава і вядучы архівіст Г.Б.Багамолава расказалі пра асаблівасці работы з дакументамі асабістага паходжання і прадэманстравалі дзённікі протаіерэя Канстанціна Равінскага (другая палова XIX – пачатак ХХ стст.), перапіску дзяржаўных і культурных дзеячаў з Якубам Коласам, фотатэку Вячкі Целеша, эцюды Г.А.Мялкова і В.Ф.Казачэнка з калекцыі мастакоў Беларусі.