- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

Назву юбілейнай выставы пра паэта Артура Вольскага далі яго словы з верша “Сонца” (трыпціх “Узрост” (1967). Яго чарнавы рукапіс (1950-я) і машынапіс з рукапіснымі праўкамі захоўваецца разам з іншымі дакументамі паэта ў фондзе БДАМЛМ № 76.
26 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у навукова-практычным семінары “Процідзеянне карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях”, арганізаваным на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
26 верасня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) і ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей - БДАНТД) праведзены Адзіны дзень бяспекі.
24 верасня 2024 года адбылося пасяджэнне Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой Рэспублікі Беларусь.