- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

4 верасня 2024 работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы з нагоды адкрыцця выставы “Безназоўнае”, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь17 верасня.
2 верасня 2024 года, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў фондаў асабістага паходжання Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) Вольга Фёдараўна Шаталава правяла адкрыты ўрок у ДУА «Сярэдняя школа № 44 імя Янкі Купалы» на тэму: «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!».
1 верасня 2024 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей-БДАМЛМ) прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства ў Івацэвічах.
У 2023 годзе пасля мадэрнізацыі адкрыўся новы сайт Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ), дзякуючы гэтаму інтэрнэт-рэсурс набыў стыльны сучасны дызайн. Але праца на гэтым не спынілася.
29 жніўня 2024 года ў рамках урачыстага мерапрыемства — прысвячэнне ў архівісты маладых спецыялістаў 2024 года выпуску, які праводзіцца на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, разам з прадстаўнікамі іншых рэспубліканскіх архіваў калегі прывіталі маладых спецыялістаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Паняцце "пагадненне», «калектыўны дагавор», "сацыяльнае партнёрства" трывала ўвайшлі ў жыццё Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ).
Напярэдадні новага навучальнага года, у межах дабрачыннай акцыі “Збяром школьны партфель разам”, арганізаванай рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларускі дзіцячы фонд”, адбылася сустрэча прадстаўнікоў працоўнага калектыва Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) — старшыні першаснай арганізацыі БРСМ архіва-музея, архівіста І.А.Лабовіча і вядучага архівіста В.В.Капітонавай з прадстаўніком дзіцячага фонда.
23 жніўня 2024 года, у рамках дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам”, арганізаванай валанцёрамі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Цэнтральнага раёна г. Мінска, састаялась сустрэча членаў першаснай арганізацыі БРСМ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) на чале са старшынёй І.А. Лабовічам з першым сакратаром Цэнтральнага раённага камітэта БРСМ г. Мінска Д.М. Ярмольчыкам.
22 жніўня 2024 года, у рамках святкавання 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка прынялі ўдзел у адкрыцці выставы "Жывыя, пакуль памятаем", арганізаванай Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.