Серада, 17 Ліпень 2024 17:30

Летнія канікулы ў БДАМЛМ

Рэспубліканская акцыя “Архівы – школе” рэалізуецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва падчас летніх канікулаў.

15 ліпеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву архіва-музея, на якім былі абмеркаваны падзеі ў краіне і за мяжой. Асаблівая ўвага была нададзена святкаванню 30-годдзя Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.

11 ліпеня 2024 года ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва паступілі дакументы з асабістага архіва паэта, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Паўла Міхайлавіча Сушко і паэта, перакладчыка Пятра Паўлавіча Сушко. Дакументы сваіх родзічаў (дзеда і бацькі) перадаў Сяргей Пятровіч Сушко.

9 ліпеня 2024 г. у газеце “Звязда” № 131 (30288) выйшла інтэрв'ю дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) А.А. Макаранка, дадзенае карэспандэнту газеты Л.І. Рублеўскай.

8 ліпеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося падвядзенне вынікаў вучэбнай практыкі студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "гісторыка-архівазнаўства" гістарычнага факультэта БДУ з удзелам кіраўнікоў ад архіва-музея і ўніверсітэта.

2 ліпеня 2024 года на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва размешчана віртуальная выстава пад назвай “Вызваленне Беларусі. Аперацыя “Баграціён” (да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь)”. Экспазіцыя прысвечана значнай гістарычнай падзеі перыяду Вялікай Айчыннай вайны – адной з найбуйнейшых стратэгічных наступальных аперацый, якая была праведзена з мэтай разгрому нямецка-фашысцкай групы армій “Цэнтр” і вызвалення Беларусі. Аперацыя “Баграціён” пачалася на некалькі дзён раней вызначанага тэрміну: неабходна было падтрымаць партызан, супраць якіх дзейнічалі карныя і рэгулярныя падраздзяленні гітлераўскіх акупантаў.

Аперацыя "Баграціён" была адной з найбуйнейшых ваенных аперацый Вялікай Айчыннай вайны, праведзенай савецкімі ўзброенымі сіламі супраць нямецка-фашысцкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі ў 1944 годзе. Аперацыя названа ў гонар грузінскага палкаводца Давіда Баграціёна, які змог паспяхова адбіць ўварванне Напалеона ў Расію ў 1812 годзе.

28 чэрвеня 2024 года старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі М.А. Філімонцава і першаснай арганізацыі БРСМ І.А. Лабовіч на чале з дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, арганізаваным Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Старонка 52 з 219