- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

13 чэрвеня 2024 года, у рамках правядзення VII Летняй школы маладых архівістаў “Актуальныя пытанні камплектавання архіваў ва ўмовах лічбавай трансфармацыі” ў г. Алматы, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) сумесна з Архівам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан арганізавалі анлайн-семінар па пытаннях арганізацыі працы з дакументамі асабістага паходжання.
12 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся круглы стол “Васіль Быкаў. Шляхі і перспектывы даследавання і інтэрпрэтацыі творчасці: Да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі”, арганізаваны сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі і штомесячным навуковым і метадычным часопісам “Роднае слова”.
12 чэрвеня 2024 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” выхаванцы летняга аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем ДУА “Палаца дзяцей і моладзі “Золак” г.Мінска пабывалі на экскурсіі вядучага архівіста Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксеніі Віктараўны.
11 чэрвеня 2024 года вядучым архівістам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксеніяй Віктараўнай была праведзена экскурсія для настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ў рамках павышэння кваліфікацыі ў ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі".
10 чэрвеня 2024 г. работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і імастацтва была праведзена экскурсія для ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” ў рамках павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
7 чэрвеня 2024 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) вядучым архівістам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў К.В. Цынкевіч была праведзена экскурсія для навучэнцаў 5-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 97 г .Мінска імя В.У. Гергеля”.
7 чэрвеня 2024 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня архіваў ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) была праведзена экскурсія для студэнтаў 3 курса (групы № 3) завочнай формы атрымання адукацыі гістарычнага факультэта БДУ.
7 чэрвеня 2024 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”, якая праходзіць у Беларусі з 3 па 9 чэрвеня.
6 чэрвеня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі "Архівы – школе" ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) была праведзена экскурсія для студэнтаў 3 курса (групы № 2) спецыяльнасці “дакументазнаўства” завочнай формы атрымання адукацыі гістарычнага факультэта БДУ.
6 чэрвеня 2024 года загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Марыя Іосіфаўна Пышынская і вядучы архівіст Наталля Паўлаўна Прынько наведалі і павіншавалі ад імя рукаводства і калектыву архіва-музея Васіля Сцяпанавіча Семенякова з 100-годдзем з дня нараджэння і напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) паступілі дакументы франтавога кінааператара-дакументаліста Вялікай Айчыннай вайны Юліана Францавіча Доўнара.
31 мая 2024 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведаў пісьменнік, краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст, дзяржаўны дзеяч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецкага дома “Звязда” Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч.
31 мая 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі "Архівы-школе" ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) адбылася экскурсія студэнтаў 4 курса (групы № 3) спецыяльнасці “дакументазнаўства” завочнай формы атрымання адукацыі гістарычнага факультэта БДУ.