Ларыса Васільеўна пачала перадаваць дакументы мужа, Яўгена Аляксандравіча Глебава, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР, народнага артыста Беларускай ССР, народнага артыста СССР, і сына, кампазітара Радзівона Яўгенавіча Глебава, у БДАМЛМ з 2004 года. Унікальны архіў папаўняецца і па сённяшні дзень. Падчас сустрэчы Ларыса Васільеўна ўзгадала творчы шлях і асабістае жыццё мужа і сына, сямейныя традыцыі.
Радаслава Мікалаеўна Аладава, музыказнаўца, крытык і педагог – дачка легендарнага кампазітара, народнага артыста Беларускай ССР, Мікалая Ільіча Аладава, пачала перадаваць дакументы свайго бацькі з 1985 года і супрацоўнічае з архівам па сённяшні дзень. Радаслава Мікалаеўна распавяла пра сваё дзяцінства і жыццё ў музычнай сям’і, творчай дзейнасці.
Сустрэчы адбыліся ў цёплай сяброўскай атмасферы.
Ад усёй душы віншуем нашых фондаўтваральнікаў з надыходзячым Новым годам! Зычым здароўя, шчасця, дабрабыту і невычэрпнага натхнення!

