17.04.2025

Новае паступленне БДАМЛМ – архіў народнага артыста Беларусі Яўгена Пятровіча Гладкова

14 красавіка 2025 года ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва паступілі дакументы Яўгена Пятровіча Гладкова – народнага артыста Беларусі, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, музыканта-цымбаліста, вучня Іосіфа Іосіфавіча Жыновіча. Новы архіўны фонд ўключае ў сябе навуковыя працы музыканта, творчыя і біяграфічныя дакументы, дзённікі, перапіску, фатаграфіі і інш Гэтыя матэрыялы адлюстроўваюць творчы шлях Е.П.Гладкова, яго ўклад у развіццё цымбальнага мастацтва.

 

Праца па камплектаванню будзе працягвацца.