У рамках пагаднення плануецца арганізацыя сумесных выставак, лекцый, майстар-класаў і іншых адукацыйных мерапрыемстваў. У сувязі з музычнай накіраванасцю школы, асаблівая ўвага будзе ўдзелена стварэнню ўнікальнага музейнага кутка, прысвечанага дзейнасці тэатральных брыгад у гады Вялікай Айчыннай вайны. Архіў-музей акажа ўсебаковую дапамогу ў падрыхтоўцы школьнай экспазіцыі.
Мы ўпэўненыя, што супрацоўніцтва будзе плённым і доўгатэрміновым, прынясе карысць абодвум бакам і ўнясе значны ўклад у захаванне і папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны сярод моладзі.