26.04.2025

XXV Узвышаўскія чытанні ў БДАМЛМ

Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) запрашае на XXV Узвышаўскія чытанні   «Аўтар і архівы: Захаванне і даследаванне літаратурнай і мастацкай спадчыны», якія адбудуцца 22 мая 2025 г. у памяшканні архіва-музея (вул. Кірыла і Мяфодзія, 4, 220030, г. Мінск).

 

Асноўныя пункты абмеркавання:

  • Тэкст і аўтар: у публікацыях і ў архівах
  • Архіўныя матэрыялы як даследчая крыніца
  • Міждысцыплінарныя падыходы да архіўных даследаванняў
  • Асабістыя архівы і архіўныя фонды
  • Юбіляры «Узвышша»
  • Архівы, людзі і памяць: Да 80-годдзя Перамогі

«Узвышаўскія чытанні» – штогадовая навукова-практычная канферэнцыя, якая ладзіцца БДАМЛМ для прадстаўнікоў розных дысцыплін і напрамкаў, што цікавяцца гісторыяй, тэорыяй і практвыкай беларускіх літаратуры і мастацтва. Мы шчыра вітаем як сталых, так і маладых даследчыкаў, для якіх «Узвышаўскія чытанні» могуць стаць выдатнай пляцоўкай для супольных абмеркаванняў ідэй і рэалізацыі навуковых праектаў.

Удзельнікам прапануецца пасля заканчэння чытанняў падрыхтаваць артыкулы на аснове сваіх выступленняў для далейшай публікацыі ў алманаху «Аўтограф». З правіламі публікацыі і афармлення артыкулаў можна пазнаёміцца на старонцы нашага сайта: https://bdamlm.by/almanakh-autograf1

Зацікаўленыя ва ўдзеле могуць даслаць свае прапановы на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з пазнакай «Узвышаўскія чытанні». Далучайцеся!