Пётр Валкадаеў, Мікалай Лобан і Антон Алешка – беларускія літаратары, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Арыгіналы запісаў, якія яны рабілі ў гады змагання і мужнасці, захоўваюцца ў іх асабістых фондах архіва-музея. Унікальнасць прадстаўленых дзённікаў у тым, што яны адлюстроўваюць канкрэтныя падзеі, а таксама чалавечыя пачуцці і эмоцыі, якія дазваляюць адчуць унутраны свет тых, хто набліжаў Вялікую Перамогу, зразумець іх думкі і спадзяванні.
Дзённікі, што захоўваюцца ў асабістых фондах БДАМЛМ, раней выкарыстоўваліся ў навуковых і навукова-асветніцкіх публікацыях, а таксама падчас выстаў. Дзякуючы тэлепраекту шырокая грамадскасць Беларусі і іншых краін здолее пазнаёміцца з імі бліжэй.