Ён – адзін з найбольш незвычайных беларускіх савецкіх літаратараў другой паловы XX стагоддзя. А.Я.Макаёнак рэдактаваў і выпускаў часопісы «Вожык» і «Нёман», як грамадскі дзеяч удзельнічаў у працы беларускай дэлегацыі ў ААН, выконваў абавязкі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, але галоўным напрамкам яго жыцця была творчая дзейнасць. Як драматург ён быў болей знаёмы не столькі чытачам, колькі гледачам. Яго сатырычныя п’есы, поўныя народнага гумару, ставіліся ў тэатрах, на радыё і тэлебачанні, здымаліся ў кіно. Ён умеў спалучаць мала спалучаемае — камедыю і драму, тэмы кахання і барацьбы з бюракратыяй. Яго галоўнымі героямі станавіліся простыя, але вельмі глыбокія людзі. П’есы «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык» былі добра знаёмы далёка за межамі Беларусі.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў да 105-годдзя драматурга віртуальную выставу «Андрэй Макаёнак: чалавек і майстар падтэксту», у якой прадставіў захоўваемыя ў яго фондах дакументы, у тым ліку рэдкія фатаздымкі, што адлюстроўваюць яго творчы шлях, сяброўскія і рабочыя зносіны з іншымі пісьменнікамі, тэатральнымі дзеячамі і гледачамі. Эпіграфам да выставы сталі словы самога А.Я.Макаёнка: «Дыхай сёння. Дыхай кожны дзень. Тое, што не ўдыхнеш сёння, заўтра не кампенсуеш».
З віртуальнай выставай «Андрэй Макаёнак: чалавек і майстар падтэксту» можна пазнаёміцца па спасылцы: https://bdamlm.by/images/10-11-25-02.pdf
Фото: Портретная фотография Андрея Макаёнка, 1970.

