14 лютага 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі мерапрыемства прысвечанае 37-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі”.
Напачатку мерапрыемства ў Крыпце Храма-Помніка прайшла ліція па загінуўшых у Афганістане воінах-інтэрнацыяналістах, потым адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак з усімі ўдзельнікамі ліціі.
У Белай зале Храма з уступным словам да прысутных звярнуўся старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане “Памяць” ГА “БСВВА” гвардыі палкоўнік Уладзімір Ільіч Шокаў і дырэктар Беларускага центра духоўнага Адраджэння Таццяна Іванаўна Калядка. Потым пачалася канцэртная праграма з удзелам воіна-інтэрнацыяналіста “Кавалера ордэна Баявога Чырвонага Сцяга” маёра Міхаіла Быкава з песняй “Афганскі сшытак” і інш.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: старшыня рэспубліканскай асацыяцыі членаў сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане, “Памяць і доўг” Тамара Іванаўна Доўнар, дэпутат Мінгарсавета, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане “Памяць” ГА “БСВВА”, сакратар ЦК КПБ па арганізацыйна-партыйнай і праўнай працы Георгій Пятровіч Атаманаў і інш.

