23 лютага 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Са шчырымі словамі віншавання да мужчынскай часткі калектыву звярнулася дырэктар архіва-музея Алена Аляксандраўна Макаранка. Яна адзначыла, што гэтае свята з’яўляецца сімвалам стойкасці, адказнасці і самаадданага служэння Радзіме. Алена Аляксандраўна падзякавала калегам за іх штодзённую працу, вытрымку і надзейнасць, якія яны праяўляюць у прафесійнай дзейнасці. Ад імя ўсяго жаночага калектыву дырэктар уручыла мужчынам памятныя падарункі.
Да віншаванняў далучылася старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Марына Аляксееўна Філімонцава. Яна пажадала калегам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, мірнага неба і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Ад імя прафсаюзнага камітэта М.А.Філімонцава ўручыла мужчынам святочныя прэзенты.

